Лепшая тая бульба, дзе больш крухмалу: как в Лепельском районе готовят по старинному рецепту клецки «с душами»
Новости Беларуси. Список нематериального историко-культурного наследия Беларуси пополнился новыми ценностями. Точнее, старыми обычаями и рецептурами, которые не забыты, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
В Витебской области их уже 10. Из последних – свадебный обряд в Дубровенском районе и клецки «с душами» – в Лепельском. И, если по древним обычаям свадьбы проводятся редко, то клецки на западе северного региона готовят очень часто.
А вот как и почему именно с «дУшами»?
Алена Пацела, рэжысёр народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Стайскія прысмакі»:
Калі дабавіш солі туды трошку болей, ну і мо два разы паелі, а тады ваду толькі п’юць.
Так, смачна і сытна, гатавалі клёцкі нашы продкі. Сем’і былі вялікія, а накарміць неабходна кожнага. Зранку маці чысціла вядро бульбы, драла яе і гатавала смачную страву ў печы.
Алена Пацела:
Вы ведаеце, для клёцак леппшая тая бульба, у якой больш крухмалу. Але нічога страшнага. Якая бульба вырасла, з той і гатуем.
Рэцэпт захавалі на Лепельскай зямлі Зінаіда Кулеш і Галіна Фокін. А іх справу працягваюць маладзейшыя ўдзельніцы народнага клуба «Стайскія прысмакі». Сёлета іх клёцкі з «душамі» трапілі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Зінаіда Кулеш, удзельніца народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Стайскія прысмакі»:
Гэта закон такі вядзецца спрадвеку і дауней. І старыя бабкі ўсе расказвалі, што клёцкі гэтыя ужо вяліся вякамі. І да нас дайшло. І Дзяды якія дзелаем – клёцкі варым. Дзе так што – клёцкі. Самае лепшае блюда ў Беларусі.
Сёння гэта брэнд вёскі Стаі Лепельскага раёну, а мабыць, і ўсёй Беларусі.
Алена Пацела:
«Душа» – гэта і ёсць гэта во мяса з прыправай. І калі мы кідаем у гэта дранне з бульбы мяса, і потым яго закручваем, во гэта і ёсць «душа».
«Душа» можа быць не толькі мясной. Начынялі клёцкі капустай, салам, грыбамі і каўбасамі. Але абавязкова начынку шчодра прысыпалі сакральным кампанентам – кмінам. І, нават, жартавалі:
Галіна Фокін, удзельніца народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Стайскія прысмакі»:
Цыбуліну аблупяць і замест «душы» туды паложуць. І клёцка такая ж самая, як і з мясам. Ну і дома ж елі сям’ёй. Хто гэту клёцку з’есць, таму будзе горкая доля.
Сырыя клёцкі кідалі ў падсолены кіпень і ставілі ў печ. Праз 40 хвілін уся сям’я з лыжкамі чакала маці за сталом.
Анастасія Бут, СТБ:
Няма лепшай рэчы за лепельскія клёцкі з печы. Страву ўжо паспрабавалі госці з Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Германіі. А сёння частуемся і мы. Калі ласка, клёцкі с «душамі», каб былі дужымі.