Ігар Марзалюк: «Усе беларускія патрыёты адкінулі ўласныя амбіцыі ў імя здзяйснення важнейшай ідэі – уз’яднання Бацькаўшчыны»
Новости Беларуси. Небольшой экскурс в историю. Депутат и председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Игорь Марзалюк расскажет об истоках праздника, который впервые наша страна отметит 17 сентября.
Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Набліжаецца новае свята. Свята, якое ў незалежнай Беларусі мы будзем упершыню адзначаць афіцыйна. Пагаворым сёння аб тым, як нашы з вамі продкі набліжалі дзень уз’яднання.
Сярод беларускіх палітыкаў вылучыліся дзве плыні. Прапольская, якая складала меншасць, ды тыя, хто лічыў, што трэба са зброяй у руках адстойваць сваю зямлю. У першых шэрагах па змаганню з польскімі акупантамі былі беларускія эсэры – беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Яны былі гарачымі прыхільнікамі беларускай незалежнасці, прыхільнікамі БНР – Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пры гэтым яны вельмі рана выдатна зразумелі – абсалютнае зло, якое не дае ніводнага шанцу беларусам на стварэнне дзяржавы і захаванне нацыянальнай самабытнасці – гэта польскія акупанты. Пасля зыходу немцаў і першай акупацыі Беларусі Пілсудскім у 1919 годзе яны пачалі дзейнічаць рашуча, са зброяй у руках. Аб’яднаўшы свае намаганні, у тым ліку з камуністамі.
Подробности в видеоматериале.