Новости Беларуси. Парламентарий Игорь Марзалюк в рубрике «В обстановке мира».
Время авторской журналистики в программе Новости 24 часа.
Новости Беларуси. Парламентарий Игорь Марзалюк в рубрике «В обстановке мира».
Время авторской журналистики в программе Новости 24 часа.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Не будзем забывацца пра веліч і славу магутнага Тураўскага княства – Тураўскай зямлі. Тураўская зямля першапачаткова была часткай Кіеўскага княства, гэта значыць яго воласцю. Але па падліках украінскага даследчыка Грушэўскага, Тураўская воласць на працягу першых 100 гадоў пасля смерці Яраслава Мудрага каля 40 гадоў жыла асобным жыццём, 60 гадоў – у злучэнні з Кіевам.
Першым легендарным князем Турава называецца летапісам Тур (пад 980 годам). Магчыма, насамрэч у Тураве – дрыгавіцкім племянным цэнтры – яшчэ раней сядзелі мясцовыя князі. Але з 988 года (дата ўмоўная) у Тураве ўсталяваліся прадстаўнікі кіеўскай дынастыі Рурыкавічаў. «Аповесць мінулых гадоў» адзначае, што ў 988 годзе Ўладзімір «посади Вышеслава в Новегороде, а Изяслава в Полотьске, а Святополка – Турове». Святаполк прыняў актыўны ўдзел у барацьбе за кіеўскі прастол пасля смерці ў 1015 годзе Ўладзіміра. Мабыць, Святаполк Акаянны пакінуў тураўскі прастол, але ў любым выпадку ўжо ў 1019 годзе ён загінуў дзесьці «между ляхы и чахы».
Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.


