Новости Беларуси. Независимость для Беларуси и белорусов – высшая ценность, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Наша государственность формировалась в непростых геополитических условиях. Земли входили в состав разных государств, национальное движение и самоопределение переживали серьезные взлеты и падения на протяжении нескольких столетий.
Почему мы должны трепетно беречь суверенитет и как белорусу окончательно осознать свое национальное единство? На эту тему рассуждает историк, депутат Платы представителей Национального собрания Игорь Марзалюк.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Наша гісторыя поўная міфаў, якія выдаюцца за праўду. Працягнем размову аб нашым мінулым, аб нашай еднасці.
Барацьба за нацыянальную еднасць. Рэч Паспалітая ў канцы XVIII стагоддзя. Сумны час для Беларусі і беларусаў. Поўны заняпад нашай культуры. Спецыфічныя традыцыі ВКЛ напрыканцы XVIII стагоддзя былі практычна цалкам страчаны, грамадскія вярхі Беларусі былі паланізаваны ў моўным і ў значнай ступені ў культурным плане. Далучыўшы беларускія землі, Расійская імперыя сутыкнулася з вялікімі складанасцямі ў іх інкарпарацыі. Адной галоўнай з іх была паланізацыя. Традыцыі Канстытуцыі 3 мая 1791 года, яе творца Гуга Калантая і Тадэвуша Касцюшкі мусілі прывесці да стварэння новай польскай нацыі – аднароднай, размаўляючай на адной мове, уніфікаванай заканадаўча. Па сутнасці, рэалізацыя падобнага праекта прадугледжвала ліквідацыю аўтаномнага статуса Вялікага Княства Літоўскага, абавязковую паланізацыю ўсіх жыхароў краіны.
Ігар Марзалюк:
Беларускаму нацыянальнаму актыву ўсё XIX стагоддзе прыходзілася супрацьстаяць двум нацыяналізмам – польскаму і вялікарускаму. Пры гэтым, польскі шавінізм быў больш моцным і небяспечным. У руках спольшчанай шляхты, якая змагалася за польскую справу, былі сканцэнтраваны асноўныя рэсурсы. Толькі адзінкі з былой беларускай знаці імкнуліся дапамагаць, падтрымліваць фінансава беларускі нацыянальны рух і беларускую культуру.
Трэба прызнаць, што амаль уся высокая культура першай паловы XIX стагоддзя, створаная прадстаўнікамі мясцовай шляхты, была варыянтам польскай культуры. Аднак сярод і праваслаўнага, і каталіцкага, і ўніяцкага духавенства, у асяроддзі дробнамаянтковай шляхты і мяшчанства Беларусі былі тыя, хто палякамі сябе не лічыў яшчэ і ў першай палове XIX стагоддзя. Людзі гэтага кола імкнуліся развіваць беларускую культуру, яны ясна ўсвядомілі, дзякуючы адукацыі, праз вывучэнне ўласнай гістарычнай традыцыі, этнаграфіі, фальклору, генеалогіі, што іх радзіма – Беларусь, а не Літва ці Польшча. Яны імкнуліся інстытуалізаваць беларускую культуру, надаць права грамадзянства беларускай мове ў пачатковай школе, праваслаўнай царкве і каталіцкім касцёле.
Падрабязней у відэаматэрыяле.