Ігар Марзалюк аб беларусах: зведалі горкую долю нацыянальнай дыскрымінацыі, прымусовага апалячвання і акаталічвання
Новости Беларуси. Председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Палаты представителей Игорь Марзалюк расскажет о «сладкой» жизни белорусов, когда наша земля была оккупирована Польшей.
Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння можна пачуць, як хораша было беларусам у складзе Польшчы. Больш таго, можна такую цікавостку прачытаць. Падкрэслю, па-беларуску прачытаць. Нарадзіўся ва Ўсходняй Польшчы, так званай Заходняй Беларусі. Ці – 17 верасня адбылася акупацыя Заходняй Беларусі СССР.
Натуральна, што гэтак пішуць беларускія прыкарытнікі, што танчаць пад дуду польскіх шавіністаў. Тыя «сьвядомыя» псеўдагісторыкі і недаробленыя журналісты, якія кормяцца з рукі адпаведных польскіх фундацый. Грошы ж не пахнуць. Сабака на гаспадара не брэша. Яе абавязак – лізаць яму боты. Ну, гэта зразумела. Але воўк сабакі не баіцца – звягі не любіць.
Як жа было на самай справе? Правы беларусаў як нацыянальнай меншасці ў складзе Польшчы гарантаваліся некалькімі міжнароднымі дамовамі, у прыватнасці Парыжскім (1919) і Рыжскім (1921) дагаворамі. Але на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд знаходжання яе ў складзе Польшчы на самай справе, фактычна быў усталяваны ваенна-паліцэйскі рэжым, які ажыццяўляўся з дапамогай дзяржаўнага апарата польскай дзяржавы.
Падрабязнасці глядзіце ў відэаматэрыяле.