Новости Беларуси. Об уникальной белорусской традиции рассказали во время ток-шоу «Что происходит».
Игорь Лашук, ксёндз:
У Беларусі ёсць некаторыя традыцыі, чыста нашыя беларускія традыцыі – напрыклад, ламанне аплаткам. Аплатак – гэта белы хлеб. Можа, бачылі некаторыя, асабліва каталікі ведаюць. Тут сімволіка хлеба ідзе.
А хлеб заўсёды для нас быў вельмі важны.
Нават Хрыстос на апошняй вячэры ўзяў хлеб, ламаў і раздаваў, казаў вучням – бярыце, ешце. Хлеб мае сімволіку вельмі вялікую. І ў нас, вось толькі на гэтых землях, землях былой Рэчы Паспалітай засталася гэта традыцыя – ламанне аплаткам, ламанне хлебам. Гэта значыць – жаданне дабра, дабрабыту другому чалавеку, каб не бракавала ніколі хлеба.
Иван Крук, этнокультуролог:
Што такое ламанне хлеба ў традыцыі. Ва ўсіх славянскіх народаў, у тым ліку, беларусаў, ламанне хлеба – гэта больш позняя традыцыя. Больш ранняя – над маладымі ламалі бохан хлеба. А фактычна што за гэтым стаяла, давайце паглядзім. Сёння – практычна апошні дзень старога года.
А новы год – гэта люстэрка с двумя бакамі.
Застаюцца старыя праблемы ў тым годзе – мы хочам беды, нездароўе пакінуць там. А потым перавярнуць гэта ўсё, зламаць і па-новай пачаць новае жыццё. І адсюль вось гэта ламанне хлеба. Што ў традыці хрысціянскай, што ў традыці народнай.
Егор Хрусталёв, ведущий:
Вы дома ламаеце хлеб?
Иван Крук:
Толькі ў адной сітуацыі. У сённяшняй традыцыі ламаць хлеб можна толькі на памінках. Адзіны варыянт. Усё астатняе...
Паспрабуйце дома, калі будзе бабуля, паламаць хлеб.
Вам так дадуць па руках, што больш не захочацца.