Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж

Анастасiя Макеева, карэспандэнт:
Прыляцеў чырок, таму самы час сустракаць вясну. Разам з жыхарамі вёскі Тонеж, нават паспрабуем яе на смак.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-1

Гэтае свята чакае нават Вася. Яго прыбіраюць і адпраўляюць на Чарнiцоўскія горы. На самым высокім месцы развітваюцца з зімой перад Вялікім постам ўжо больш за стагоддзе.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-4

Марыя Дубейка, мясцовы жыхар:
Клічуць іх чырок. Яны прылятаюць першымі з юга. Вочкі робім з чарніцы.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-7

З песнямі чырачкi разлятаюцца па вёсцы. Вясну зазываюць елкай. Зялёная прыгажуня сімвал жыцця. На яркія кветкі птушкі злятаюцца, як на ягады.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-10

Валянцiна Атаманчук, мясцовы жыхар:
Ставім у зярно, каб урадзіла зярно.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-13

Памыцца талай вадой і напаіць ёй скаціну абавязкова на «Чырачку». Каб было здароўе цэлы год. Як і закруціцца ў карагодах і напоўніцца энергіяй.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-16

Тамара Прыбалавец, загадчык філіялам «Тонежскі сельскі дом культуры» ДУ «Лельчыцкі раенны цэнтр культуры і народнай творчасці»:
Прыязджалі з іншых вёсак, хлопцы с дзеўкамі знаёмяцца.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-19

Зялёны талісман вешаюць на дуб, бліжэй да сонца, каб хутчэй распусціліся дрэвы.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-22

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-24

А затым спальваюць пудзіла, што есць моцы, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага за год.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-27

Сталы на «Чырачку» разліваюцца ракой прама на зямлі-матухне. Так жыхары бласлаўляюць яе на багаты ўраджай. Палескі каларыт, як на далоні. Гаспадынькі запраўляюць кошыкі з вечара і частуюць гасцей прысмакамi. Яечня сімвал сонца ў галоўным меню. А яшчэ смачныя картоплi, вускаркi і сальца.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-30

Надзея Дрынеўская, мясцовы жыхар:
Гэты ражон, які выразаецца з дрэва. Хачу такога сала, бяру гэты ражон і сажаю ў групку, насмажу, сядаю на пол і ем прама с гарэлым хлебам.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-33

Тамара Прыбалавец:
Там і сыр, і грыбы усё на гэты стол, таму што заўтра ўжо на гэтым стале такога не будзе і пачынаецца пост.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-36

Анастасiя Макеева:
Каб турботы і хваробы абыходзілі, абавязкова трэба скаціцца з горкі.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-39

Лельчыцкія кажуць, што пасля гэтага хварэць на спiну не будзеш год. А яшчэ ў гэты момант трэба загадваць жаданне.

Анастасiя Кондзiк:
«Чырачку» трэба захоўваць увесь год! Яна жыве ў сяле. Усе чакаюць «Чырачку», як Бога.

Пякуць чырачкі і вешаюць ёлку на дуб. Як гукаюць вясну ў вёсцы Тонеж-42