Хоменко: «Загадам ніхто не можа сказаць – у нас будзе калядны карнавал, па праспекту Незалежнасці вывясці ўсіх коз і ўсіх калядоўшчыкаў»

Новости Беларуси. Мнение о белорусских традициях музыкант высказал во время ток-шоу «Что происходит».

Егор Хрусталёв, ведущий:
Если говорить о традициях и инновациях, их совмещении и противопоставлении, Вы за инновационную позицию.

Олег Хоменко, музыкант, продюсер, культуртрегер, лидер группы «Палац»:
Безумоўна. Гэта звязана з тым, што ўся еўрапейская культура, якая ўплывае на сусвет, яна, так ці інакш, складалася спачатку, як традыцыйнае грамадства. А ўжо ХІХ-ХХ стагоддзе – грамадства ўваходзіла ў інавацыйнае, альбо масавае. Гэта – новае грамадства.

Егор Хрусталёв:
Як павінны выглядаць традыцыі сёння?

Олег Хоменко:
Трэба просто ўяўляць сабе, што вось ёсць хрысціянскія традыцыі, ёсць новыя традыцыі і, можа быць, хтосьці ўбачыць у гэтым нэапаганства.

Але ёсць грамадская традыцыя.

Гэта вельмі важна. Зразуменне таго, што грамадства суцэльна і яно дзеліцца: адны святкуюць, як каталікі, іншыя святкуюць, як праваслаўныя. Хтосьці ўзгадвае паганьскія рытуалы. Але агульнай пазіцыі, якая б, магчыма, яднала бы ўсіх адразу – такая нацыянальная беларуская – вось яна толькі выпрацоўваецца з тае прычыны, што традыцыйнае грамадства…

Егор Хрусталёв:
А ці не падаецца Вам, што наша нацыянальная традыцыя – якраз у тым, што  мы сустракаем усе святы?

Олег Хоменко:
Я магу сказаць, што ёсць людзі, якія не сустракаюць ні адно з гэтых.

Егор Хрусталёв:
Шкада іх.

Олег Хоменко:
Чаму?

Егор Хрусталёв:
Сумна жывуць.

Олег Хоменко:
У некаторых кожную суботу – Новы год. І, канешне, трэба бачыць тое, як будзе святкавацца, сапраўды, гэтае свята заўтра. Таму што павінна быць стратэгія развіцця грамадства і, у сувязі з гэтым, усе інавацыйныя пазіцыі проста неабходныя. <…>

Егор Хрусталёв:
Кем должно быть сказано? В семье должно передаваться? Вы, как рок-музыкант, должны декларировать со сцены и придумывать какие-нибудь рок-н-ролльные Коляды?

Олег Хоменко:
Фалькорная, народная, альбо хрысціянская традыцыя – яна, усё роўна, узнікае ў нейкі вызначаны час. Калі мы гаворым пра сённяшні час і пра заўтрашні дзень, мы павінны зразумець, што ніякім загадам ніхто не можа сказаць: «Вось з сённяшняга ў нас будзе калядны карнавал, які будзе дэманстраваць шэсце, і па праспекту Незалежнасці вывясці тут усіх коз і ўсіх калядоўшчыкаў».

Егор Хрусталёв:
У нас Деды Морозы ходят.

Олег Хоменко:
Студэнтаў, можа, і выгануць.

Но справа ў тым, што гэта не ператворыцца ў такі карнавал, як у Рыа-ды-Жанейра.

Гэта, усё ж такі, сама традыцыя, яна паступова нараджаецца, як, сапраўды, сучасная фальклёрная падзея, твор. Толькі потым, калі яна праходзіць выпрабаванні часам. Загадам – ніяк.

Егор Хрусталёв:
На Вашу думку, што стала зараз сапраўднай традыцыяй?

Олег Хоменко:
На сённяшні дзень, мы, усё роўна, думаем аб тым, што можа памяняцца цяпер акцэнт з Новага году на Раство. І гэты ўжо момант нараджаецца зараз. Таму што, усё ж такі, у сусвете галоўным святам было свята Раства. Але вось пасунулі гэта на Новы год у савецкія часы. І я думаю, што паступова гэта будзе новая традыцыя, калі, усё ж такі, свята – будзе ставіцца акцэнт па-іншаму.

Праздничные традиции белорусов: «Что происходит»