Что таит легендарный дом на Маркса, 30? Иногда там даже появляются призраки семьи Петруся Бровки
За ламповой атмосферой отправляйтесь на Карла Маркса, 30. Вас ждет легендарный дом в стиле модерна и единственная в столице мемориальная квартира, рассказали в программе «Минск и минчане» на СТВ. Почти 30 лет, с 1951-й по 1980-й годы, в этих комнатах жила семья народного белорусского поэта Петра Устиновича Бровки. Все пропитано творчеством и светом. Приглашаем за вдохновением.
Карина Бадылевич, научный сотрудник литературного музея Петруся Бровки:
Пераважаюць шэрыя, карычневыя колеры, зялёны – гэта больш спакойныя. А сярод прадметаў, якія можна тут сустрэць, прадметы як 1950-х гадоў, так і 1970-х. Напрыклад, з 1970-х гэты таршэр з палічкаю. Такім займалася прадпрыемства ў Рызе. А 1950-я – гэта тэлевізар «Беларусь», адзін з самых першых. Падарылі Пятрусю Броўку на яго юбілей.
Дария Корчашкина, научный сотрудник литературного музея Петруся Бровки:
Бацькі былі звычайнымі сялянамі. Яго маці была краўчыхай, шыла адзенне. Бацька па асноўным віду занятку быў сталярам і рабіў мэблю. Пры гэтым ён не цураўся ніякіх падпрацовак, таму што сям’я была вельмі вялікая. Акрамя Пятруся Броўкі яшчэ дзевяць дзяцей. Бацька таксама граў на скрыпцы на святах, вяселлях. Такім чынам таксама падзарабляў.
Ён спрабуе пісаць свае першыя вершы, працуючы ў Малых Дольцах. Першы час ён саромецца іх паказваць, потым ён паказвае іх сваім сябрам і калегам.
Пройдет время, и «Пахне чабор», как и «Голос сердца», будет знать каждый белорус. Свою музу молодой поэт повстречал в Минске, когда приехал учиться. Елена Михайловна Ридевская была дочкой директора Белпедтехникума. А познакомили пару друзья – Петро Глебка и его жена Нина. Интеллигентную барышню пришлось добиваться простому пролетарию, но харизма и любовь восходящей звезды оказались сильнее. Вместе прожили 47 лет и воспитали сына Юрия.
Дария Корчашкина:
Яна была жанчынай даволі капрызнай, выхаванай. Напрыклад, Пятрусь Броўка сустракае яе з заняткаў, прапануе пайсці ў кіно, а яна адмаўляецца і кажа: а я не хачу ісці на гэты фільм. Тады на наступны дзень ён прыносіў квіткі ва ўсе кінатэатры ў цэнтры горада на адзін і той жа сеанс па часе і прапанаваў ёй выбар. Такімі галантнымі жэстамі Пятрусь Броўка дабіваўся сваю будучую жонку.
Океан мыслей. Библиотека – сердце дома. Более 3 000 книг. Читала вся семья. Жена-филолог, сын – юрист-международник и, конечно, наш любимый классик. На полках – шедевры мировой и славянской литературы, сборники на корейском, японском, испанском, английском, венгерском и других языках. Поэта переводили во многих странах, и он как член-корреспондент Академии наук и главный редактор Белорусской советской энциклопедии объездил полмира. Среди изюминок – коллекция книжек-малюток. Так, «Пчелку» поэт посвятил любимой жене, которая была верным корректором и набирала тексты мужа на машинке Continental.
Карина Бадылевич:
Зараз вы трымаеце томік Маякоўскага. Дарэчы, яго паэзіяй Броўка захапляўся на пачатку вучнёўскіх вопытаў. Ён нават стылізаваў Маякоўскага ў знешнім выглядзе, то бок апранаўся як ён, хадзіў з тростачкай, насіў капялюш.
Прыкладна вось так апранаўся Броўка, будучы зусім юным паэтам. У нас ёсць альбом, які ён прывёз з Нарвегіі, будучы там на канферэнцыі прыхільнікаў міру, адзін раз ён абіраўся на Генеральнай Асамблеі сесіі ААН у Нью-Ёрк. Ён быў дэлегатам ад Беларускай ССР і выступаў з пытаннямі і абмеркаваннем пытання вайны і міру. Ён паказваў Беларусь на міжнароднай арэне.
Дария Корчашкина:
Існуе такая легенда ў беларускім літаратуразнаўстве, што Пятрусь Броўка, калі ездзіў як прадстаўнік Беларусі на 14-ю Асамблею ААН, пачуў такое меркаванне, што нацыя не можа лічыць сабе нацыяй паўнавартасна, калі ў яе няма свайго гімна і сваёй энцыклапедыі. Вядома, што Пятрусь Броўка займаўся на пэўным этапе стварэннем беларускага гімна, але яго варыянт не прайшоў. Магчыма, гэта гісторыя натхніла яго на стварэнне першай беларускай энцыклапедыі, таму што ў выніку ў 1967 годзе ён прызначаецца яе галоўным рэдактарам, стварае штат са 160 супрацоўнікаў, будуе будынак.
В гости частенько приходили друзья – Петро Глебка, Кондрат Крапива, Иван Шамякин и известные соседи: Николай Никольский, Михаил Маципура, Кирилл Мазуров. Дом на Маркса – рекордсмен по известным жителям. В кабинете с видом на художественный музей царит добро и гармония. Поэт просыпался в 6 утра, прогуливался по любимому парку Горького и всегда приезжал в издательство на полчаса раньше. Равнодушие – враг № 1. Классик, как всегда, прав. А на рабочем столе все с душой и по старинке.
Карина Бадылевич:
Ён запісваў алоўкамі ці асадкамі ў розныя нататнікі. У яго іх было безліч. На гэтым падносіку яму прыносілі карэспандэнцыю. А нажамі ён ускрываў гэтыя канверты і новыя кнігі. Ну, і такія маленькія рэчы кшталту фарматоўкі. Вось такая «точилка» – па-руску будзе – у выглядзе клоўна, які гайдаецца на коле.
І сярод такіх цікавых рэчаў яшчэ ёсць лупа, якой Броўка карыстаўся вельмі часта. Раней вось гэта кнопачка ўключала маленькі ліхтарык. Яна з пластыку, але прывезена была з ЗША. Броўка вельмі любіў падтрымліваць сувязь з прыродай. Гэта было для яго крыніцай натхнення. Пятрусь Усцінавіч шмат дзе хадзіў, збіраў шышкі, жалудкі і каменьчыкі. Напэўна, гэта не толькі з беларускіх лясоў. Магчыма, ён ездзіў у адпачынак у шматлікія гарады і курорты – Дубулты, Ялта, Кіславодск.
Зарядит на новые идеи и фантастический вид на проспект. В разные сезоны он хорош по-своему. В этой комнате жил сын Юрий, имя которого сегодня носит кафедра международного права БГУ.
Дария Корчашкина:
Нядаўна адзін наведвальнік некалькі гадзін сядзеў і глядзеў у вакно. Большасць нашых наведвальнікаў зыходзяць уражанымі, таму што тут засталася менавіта гэтая сямейная атмасфера за кошт канкрэтнай кватэры.
Анастасия Макеева, корреспондент:
Амаль 30 гадоў пражыў Броўка тут са сваёй сям’ёй. Магчыма, ён неяк «прыходзіць у госці»?
– У нас сярод супрацоўнікаў пра гэта ёсць такія сямейныя легенды. У асноўным гэта быў прывід яго жонкі Алёны Міхайлаўны. Часам бываюць выпадкі, калі ні з таго, ні з сяго спрацоўвае сігналка сярод ночы. Мы разумеем, што гэта таму, што проста невыпадкова звалілася нейкая карціна ці нешта адбылося ў мемарыяльных пакоях.
– Яны натхняюць вас на новыя выставы.
– Як па-іншаму?
Выставки здесь всегда достойные. Так что приглашаем на литературный променад.
Подписывайтесь на нас в Telegram!