Улады Венгрыі плануюць распрацаваць дадатковыя механізмы абароны ад знешняга ўмяшання ва ўнутраную палітыку краіны. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Віктар Орбан. Ён адзначыў аб неабходнасці прыняць закон па прыкладзе ЗША для супрацьдзеяння замежнаму ўмяшанню, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Так кіраўнік венгерскага ўрада заявіў цытата: «што мае намер «вымесці» з краіны арганізацыі, якія фінансаваліся USAID. А супраць тых, хто атрымлівае грошы з-за мяжы для таго, каб уплываць на палітыку, увесці персанальныя санкцыі.» Паводле яго слоў сродкі выкарыстоўваліся ў прыватнасці, для фінансавання грамадзянскіх асоб, журналістаў, палітыкаў, настроеных апазіцыйна ў адносінах да ўрада. Прэм'ер таксама мае намер блакаваць фінансаванне Брусэлем арганізацый, якія раней падтрымліваліся USAID. Орбан падкрэсліў, што «праца будзе немалая», аднак венгерскі суверэнітэт неабходна абараніць.