Три человека погибли в результате схода лавины на австрийском горнолыжном курорте

На папулярным аўстрыйскім гарналыжным курорце Санкт-Антон з-за сходу лавіны загінулі тры чалавекі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Три человека погибли в результате схода лавины на австрийском горнолыжном курорте-2

Яшчэ два турысты пацярпелі, аднаго з іх шпіталізавалі з сур'ёзнымі траўмамі. На месца здарэння былі тэрмінова выкліканы спецслужбы. Выратавальная аперацыя з удзелам тэхнікі прайшла цяжка, бо снежнае покрыва ў гарах застаецца вельмі нестабільным. Да таго ж моцны вецер пагаршае сітуацыю. Спецыялісты папярэджваюць, што гэта не апошні сход лавін у бягучым сезоне.