Хакеісты мінскага «Дынама» правялі чарговы гасцявы паядынак у КХЛ матчам супраць маскоўскіх аднаклубнікаў.
У гэтым сезоне каманды сустракаліся тройчы – у двух матчах мацней былі масквічы, а напрыканцы снежня мінулага года «зубры» атрымалі мінімальную перамогу – 1:0.
Вынік сённяшняга паядынка – перамога мінскага «Дынама», 0:5.
Дзмітрый Квартальнаў, галоўны трэнер ХК «Дынама-Мінск»:
Конечно, доволен. Здесь «Динамо», по-моему, на ноль мы никогда не играли здесь. Хороший второй период, третий период, без нервотрепки провели этот матч. Дисциплина. Предупреждали, будут искать удаления, у нас тяжелый выезд. Игра через день, тем более она дневная, определенные люди играют в меньшинстве. Очень здорово играет «Динамо» в большинстве. Здесь, в общем-то, очень серьезные силы.
Чарговы матч каманда Дзмітрыя Квартальнава правядзе ў нядзелю супраць маскоўскага «Спартака».