Хакеісты мінскага «Дынама» абыгралі ніжнекамскі «Нафтахімік»

Мінскае «Дынама» з перамогі пачало заключную дамашнюю серыю гульняў у Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».

Хакеісты мінскага «Дынама» абыгралі ніжнекамскі «Нафтахімік»-1

Напярэдадні «зубры» абыгралі ніжнекамскі «Нафтахімік». Два перыяды беларусы поўнасцю кантралявалі ход гульні і закінулі двойчы: намаганнямі Вячаслава Асновіна і Роберта Хэмілтана. Апошні і заняў 9-ю пазіцыю ў новым рэйтынгу гульцоў. Ў гэтым сезоне ў нападаючага 22 бамбардзірскія балы ў 52 сустрэчах.

У заключным адрэзку сапернік рэалізаваў падвойную большасць, але выратаваць гульню не змог. У выніку перамога «Дынама» – 2:1. Наступны матч мінчане правядуць 23 лютага супраць аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі, СКА з Санкт-Пецярбурга.