Канал фінансавання экстрэмістаў у Беларусі. Выяўлены ўсе карыстальнікі незаконнага крыптаабменніка

Навіны Беларусі. Фінансавая міліцыя Камітэта дзяржкантролю выявіла канал фінансавання экстрэмістаў у Беларусі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Падчас расследавання быў выяўлены крыптаабменнік, які зламыснікі выкарыстоўвалі для пераводу грошай з-за мяжы і далейшага падагравання пратэстаў. Незаконнымі пералічэннямі крыптавалют займаліся жыхары Мінска і Еўрасаюза. На іх заведзена крымінальная справа.

Канал фінансавання экстрэмістаў у Беларусі. Выяўлены ўсе карыстальнікі незаконнага крыптаабменніка-1

Дзмітрый Дзягілеў, намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК Беларусі:
Установлено, что в 2020-2021 годах экстремистское формирование BY_help, а также фонд «Страна для жизни» перечисляли посредством данного криптообменника в Республику Беларусь денежные средства для поддержания незаконного протестного движения. Также данные денежные средства шли на оплату штрафов задержанных граждан.

Канал фінансавання экстрэмістаў у Беларусі. Выяўлены ўсе карыстальнікі незаконнага крыптаабменніка-4

Зараз праваахоўнікі выявілі ўсіх карыстальнікаў незаконнага крыптаабменніка. Фінансавая міліцыя ведае імёны грамадзян, якія пераводзілі грошы ў адрас экстрэмісцкіх фармаванняў, тым самым падтрымліваючы іх незаконную дзейнасць. У Камітэце дзяржаўнага кантролю заявілі, што ўсе зламыснікі панясуць заслужанае пакаранне.