Посол Беларуси во Франции Павел Латушко – о белорусской культуре, французской кухне и наших туристах

Новости Беларуси. На неделе в Минске много говорили о внешних векторах. В столице собрались проводники наших  интересов за рубежом – белорусские дипломаты. Раз в год они приезжают на родину, чтобы сверить внешнеэкономические часы. Среди них и Павел Латушко – посол Беларуси во Франции, а по совместительству и постоянный представитель при ЮНЕСКО.

На неделе мы встретились, чтобы поговорить о белорусской культуре, французской кухне и наших туристах.

Павел Паўлавіч, мы з вамі сустрэліся ў дзень дзяржаўнага свята Францыі, часцей яго называюць Дзень Узяцця Бастыліі, але ж яшчэ правільна яго называць Дзень Незалежнасці, таксама як і ў Беларусі. Сапраўды?

Павел Латушко, Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь во Французской Республике, постоянный представитель Республики Беларусь при ЮНЕСКО по совместительству:
Сапраўды, трэба яго называць Днём Незалежнасці – так просяць нас французы.

І сапраўды шмат паралеляў гэтых святаў? І ў Францыі сёння раніцай адбыўся парад, свята закончыцца фейерверкам, і ў Беларусі таксама. Сапраўды беларусы і французы вельмі патрыятычны і вось так маштабна азначаюць дзяржаўныя святы?

Павел Латушко:
Калі параўновываць патрыятызм беларусў і французаў, трэба адзначыць, што французы вельмі трыпяткова ставяцца да сваёй гісторыі, вельмі добра і дасканала ведаюць сваю гістрыю, вельмі трыпяткова і з вялікай павагай ставяцца да сваёй дзяржаўнасці і дзяржавы. І гэты патрыятызм выхоўваецца. Выхоўваецца праз школу, праз універсытэт, перад усім, праз сем’і. І я думаю, што нам, беларусам, таксама варта ў гэтым кантэксце паглядзець на досвед французаў і быць больш патрыятычнымі, больш любіць сваю радзіму, любіць сваю зямлю, на якой мы радзіліся, ведаць дасканала сваю гісторыю.

Многія беларусы мараць убачыць Эйфелеву башню, а вось большасць французаў, магчыма, не ведаюць, што цэнтр Беларусі – уздоўж ракі Сцюдзёнка. 200 гадоў таму менавіта на гэтай тэрыторыі Напалеон меў буйную бітву. А вось чаму тут на беразе Сцюдзёнкі няма таго натоўпу турыстаў, як на Елісейскіх палях?

Павел Латушко:
Мы павінны зразумець, што Францыя з’яўляецца сусветным лідэрам з пункту гледжання развіцця выязнога турызму. Толькі Парыж за мінулы год наведала 84 міл’ёна турыстаў. Нам, канешне, застаецца толькі марыць аб такім натоўпе турыстаў, якія б наведывалі Беларусь. Але марыць трэба. Дзеля таго, каб кожная мара была раялізавана, трэба на яе працаваць. І мы бліжэйшым часам у Парыжы, ў верасні, сумесна з Міністэрствам спорту і турызма і Нацыянальным турыстычным агенствам Беларусі плануем прыняць удзел, я думаю, што ўпершыню ў прафесійнай выставе турыстычных кампаній, прадставіць наш нацыянальны павільён сумесна з Палацам у Нясвіжы і замкавым комплексам у Міры, каб знайсці патэнцыяльных партнераў, французскіх турыстычных аператараў, якія былі б гатовы арганізоўваць турыстычныя туры ў Беларусь. Беларусь для гэтага адкрыта.
Мы аналізуем статыстыку за гэты год і маем узрост наведвання французскімі турыстамі Беларусі ў 25%. Але калі мы паглядзім на іх агульную колькасць, гэта толькі сотня. Сотня – гэта вельмі мала.
У наступным годзе мы плануем правесці Дні беларускай культуры ў Францыі. У 25 гарадах адначасова з нашымі спектаклямі Вялікага тэатра оперы і балета, мы будзем рабіць у кожным горадзе прэзентацыю турыстычных магчымасцяў Беларусі. Я перакананы, што ўсе гэта спрацуе ў выніку на тое, што больш французаў будзе наведваць Беларусь.

Што тычыцца бітвы Напалеона, Вы лічыце, будзе натоўп турыстаў ці не?

Павел Латушко:
Я думаю, што гэта тэма можа быць знакавай і стымулюючай дзеля таго, каб французы прыехалі ў Беларусь. Але трэба зразумець, што слова Беразіна мае вельмі негатыўнае значэнне ў французская мове. І падаваць як турыстычную ідэю наведаць Беразіну, я думаю, не зусім будзе правільным. Трэба сапраўды прапаноўваць наведваць тыя гістарычныя мясціны, якія звязаны з гісторыяй Напалеона. Напрыклад, Асацыяцыя гісторыі Напалеона прапанавала бы гораду Барысаву ўступіць у гэтую Асацыяцыю. У гэтую Асацыяцыю ўваходзяць гарады Расіі, Германіі, Аўстрыі, шэрагу іншых краін – 50 гарадоў. Я перакананы, што той факт, калі Барысаў уступіць у гэтую Асацыяцыю, таксама прастымулюе зацікаўленасць наведваць Барысаў і тыя мясціны, якія звязаны з 1812 годам.

У свой час французская актрыса Фероль у інтэрв’ю нашаму тэлеканалу прапанавала зрабіць пабрацімымі беларускі Брэст і французскі Брэст. Вы гатовы лаббіраваць вось гэтую ідэю?

Павел Латушко:
Гэта сімвалічна і гэтае пагадненне ўжо падпісана. Сімвалічна, што менавіта 28 ліпеня, ў Дзень горада Брэста, Дзень вызваленя Брэста, дэлегацыя на чале з віцэ-мэрам Брэста і бізнэсмэнаў, з французскага Брэста, наведалі горад Брэст дзеля таго, каб развіваць тое пагадненне, якое было падпісана некалькі месяцаў таму назад. Мы плануем таксама ў французскім Брэсце правесці Дні беларускай культуры, мы плануем паказаць фільм «Брэстская крэпасць», які ўжо мае субцітры на французская мове. Канешне, прыярытэтам будуць і эканамічныя адносіны, дарэчы і магчымасці арганізацыі турыстычных маршрутаў, бо адна з буйнейшых французскіх кампаній зацікавілася тым, каб арганізовываць турыстычныя паездкі французаў у Белавежскую пушчу, а значыць, і ў наш беларускі горад Брэст.

Што тычыцца Брэсцкай крэпасці, яна сярод прэтэндэнтаў на месца ў спісе сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Пакуль у нас 4 аб’екты, яшчэ больш за 10 прэтэндэнтаў. Калі вось гэты прэтэндэнт, той жа праспект Незалежнасці ў Мінску, той жа Сафійскі сабор у Полацку, знойдуць месца ў гэтым спісе?

Павел Латушко:
Вы закранулі вельмі важную справу. Калі мы паглядзім на нашых суседзяў, то, напрыклад, Літва мае 4 аб’екты ў спісе ЮНЭСКА, Польша мае 14, Украіна мае 7, а Расія мае 25. Зразумела, у нас таксама ёсць патэнцыял, каб пашырыць нашу прысутнасць у спіске сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Але важна зразумець, што ўдзел ці прысутнасць у гэтым спісе з’яўляецца вельмі важным з пункту гледжання іміджа краіны, глыбіню гісторыі культуры Беларусі.
Гэта таксама дае ў перспектыве эканамічныя выгады. Калі мы паглядзім на магчымае наведванне гэтых аб’ектаў турыстамі, якія прыязджаюць у Беларусь. У папярэднім лісце, у папярэднім спісе намінантаў ад Беларусі, у спісе сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, знаходзіцца 10 аб’ектаў. Дарэчы, не так даўно Літва прапанавала нам суместна з Украінай і Малдовай унесці яшчэ адну намінацыю ў спіс: прапанову ўключыць замкі абарончага тыпу часоў Вялікага Княства Літоўскага, бо гэта важна для краіны. Адпаведную працу мы павінны актывізаваць па ўключэнню ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА нашых аб’ектаў. Напрыклад, абрад царэй сення знаходзіцца ў гэтым спіске, але ён толькі адзін. Вельмі добрыя перспектывы нашай працы і ўнясення нашых аб’ектаў у праграму «Памяць міра», якая таксама знаходзіцца пад эгідай ЮНЭСКА.

Шмат гістарычных і культурных аб’ектаў Беларусі знаходзіцца па-за межамі. І нярэдка мы кажам аб тым, што неабходна вяртаць гэтыя гістарычныя каштоўнасці. Гэты чыя справа: дзяржавы, людзей культуры, мецэнатаў, бізнесмэнаў?

Павел Латушко:
Зразумела, гэта справа дзяржавы. І гэты накірунак вельмі важны для нашай дзяржавы. Але мы павінны зразумець вельмі важную рэч: заканадаўства практычна ўсіх краін свету не дазваляе вяртаць каштоўнасці ў тыя краіны, з якіх яны былі вывезены па тых ці іншых прычынах. Но апрача, калі ў судовым парадку мы зможам пераканаць, што гэта па праву, па закону належыць нам. Таму самымі рэальнымі магчымасцямі вяртання каштоўнасцей з’яўляецца: перад усім, выставы, арганізацыя выстаў з тых музеяў, дзе знаходзяцца каштоўнасці, якія звязаны з нашай гісторыяй; гэта копіі тых прадметаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Гэта часовае вяртанне...

Павел Латушко:
Гэта часовае вяртанне. Гэта таксама набыццё на аўкцыонах. Мы ведаем, што ўжо ёсць шмат мецэнатаў у Беларусі, якія набываюць творы мастацтва, прадметы, якія належылі калісьці беларускаму народу ці гістарычна звязаны з беларускім народам. Напрыклад, вось на адной з апошніх выстаў у Парыжы мы знайшлі працы Бакста. Мастака, які нарадзіўся ў Гродна, і адзін з банкаў зацікавіўся гэтымі працамі, каб набыць іх на «Содбіс». Мы ведаем, што некалькі прац Шагала было набыта на «Содбіс».
Мы, напрыклад, зараз працуем над праэктам вырабаў копій твораў майстра Ваньковіча. Мы ведаем, што ў Мінску знаходзіцца музей, які знаходзіцца адным з самых старажытных касцелаў Парыжа – Сэн-Северын, XII стагоддзя. І мы атрымалі падтрымку таксама іншага банку, які выказаў, калі мы атрымаем згоду мэрыі Парыжа, выказаў гатоўнасць прафінансаваць працу маладых беларускіх мастакоў, каб зрабіць копію гэтага твора. А пазней, калі будзе згода архіепіскапа Парыжа, прывесці і арыгінал працы ў Мінск і паказаць як капійную работу, так і арыгіналбную работу вялікага майстра Ваньковіча.

Ёсць такое паняцце «гастранамічны турызм», нават і гастранамічная экспансія. Беларусы пачынаюць дзень з круасана, ў шматлікіх беларускіх рэстаранах ужо падаюць слімакоў, прадаюць сыр з цвіллю, нават ужо выпускаюць свой, беларускі, сыр з цвіллю. А вось у Парыжы ведаюць, што такое беларускія дранікі альбо беларуская зацірка?

Павел Латушко:
Вы ведаеце, ужо ведаюць. Но, зразумела, кожнае дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі на Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах свету, у сталіцы гэтых краін, на Дзень Незалежнасці абавязкова гатуе такую страву як беларускія дранікі. І калі ў гэтым годзе мы ў Парыжы арганізоўвалі прыем з нагоды Дня Незалежнасці, я некалькі разоў сустракаўся з мэнэджэрам таго рэстарана, дзе павінен быў адбыцца наш прыём. І двойчы атрымаў адмоўны адказ: «Катэгарэчна не. Мы не будзем гатаваць дранікі». І ў апошні дзень, напярэдадні нашага нацыянальнага свята, я зноў прыйшоў да гэтага мэнэджэра і перадаў яму на французскай мове рэцэпт беларусіх дранікаў. І беларускія дранікі былі на Дзень Незалежнасці Беларусі ў Парыжы. І, Вы ведаеце, мне не засталося ніводнага – яны разышліся імгненна. Так што, канешне, французам цікава наша кухня. Мы зробім маленькую справу. Напрыклад, мы ўжо дамовіліся з адным рэстаранаў каля Эйфелевай башні правесці там беларускую вечарыну, беларускую калядную вечарыну, і падчас гэтай калядный вечарыны я запэўніваю вас: там будуць беларускія стравы, там будзе беларуская гарэлка.