Вынікі адмысловага семінару з удзелам кіраўнікоў райвыканкамаў падводзяць на Міншчыне

Мерапрыемства нядаўна прайшло на Нясвіжчыне.

Прадстаўнікі раённых адміністрацый пераймалі перадавы вопыт. Вучыцца было чаму. Летась у Нясвіжскім раёне на сацыяльныя патрэбы накіравалі амаль 70% бюджэту. Штогод тут уводзяць каля 17 тысяч квадратных метраў жылля, палову з іх здаюць на вёсцы.

«Узорнае» тут і добраўпарадкаванне. Асабліва — у райцэнтры. Нясвіж штогод наведваюць амаль 140 тысяч турыстаў. І колькасць гэта расце, асабліва з адкрыццём першай чаргі палацава-паркавага комплексу. Таму горад павінен «трымаць марку».