Віктар Іўчанкаў: валоданне беларускай мовай – гэта паказчык інтэлектуальнасці

Вызовы и угрозы. Плюрализм мнений и четкая позиция. Дано много вводных, и на все эти вопросы – политические, ментальные, социальные – мы ответим в проекте «Да!Но...» с Евгением Пустовым.

Віктар Іўчанкаў: валоданне беларускай мовай – гэта паказчык інтэлектуальнасці-2

Виктор Ивченков, профессор кафедры периодической печати и веб-журналистики факультета журналистики БГУ, доктор филологических наук, профессор:
Студэнт журфаку – гэта крышку спецыфічны чалавек. Валоданне рускай і беларуская мовай для яго – прафесійны абавязак. З гэтага трэба і пачынаць. Калі да нас трапляюць абітурыенты, то яны ўжо мэтанакіраваныя, яны ўжо валодаюць і рускай, і беларускай. Можа, не ў роўнай ступені, але для гэтага ёсць на журфаку ўсе магчымасці, каб чалавек пачуў тое, што не гаварылі ў школе. Я, напрыклад, заўважаю, што на працягу ўжо чатырох апошніх гадоў цікавасць да беларускай мовы ўзрастае. З чым гэта звязана? Відаць, з той сістэмай працы, якая праводзіцца ў нашай краіне ўвогуле. І гэта ўсё завязана на суверэнітэце. Я выкладаю не мову, я выкладаю больш складаныя дысцыпліны, прафесійна наладжаныя, напрыклад, медыярыторыка. І што заўважаецца? Вы казалі, што гэта паказчык інтэлігентнасці. А я б яшчэ сказаў, што гэта паказчык інтэлектуальнасці, таму што выказаць свае думкі, асабліва ўскладненыя дыфінітыўна, – гэта вельмі складана. І нашыя студэнты спраўляюцца.