Новости Беларуси. Сентябрь – бархатный сезон. Пандемия вновь вносит коррективы, рассказали в программе «Плюс-минус».
Это не повод опускать руки – уверяют эксперты. Синеокая всегда славилась богатой природой и историческими достопримечательностями.
Новости Беларуси. Сентябрь – бархатный сезон. Пандемия вновь вносит коррективы, рассказали в программе «Плюс-минус».
Это не повод опускать руки – уверяют эксперты. Синеокая всегда славилась богатой природой и историческими достопримечательностями.
Где провести последние солнечные деньки? Топ самых популярных мест для отдыха.
Александра Володина, специалист по туризму, экскурсовод:
Восень, асабліва яе пачатак, месяц верасень – гэта найлепшы час для падарожжаў па Беларусі. Вас чакае бязконцае мноства беларусіх паркаў, якія звычайна атачаюць старыя шляхецкія сядзібы, у якіх, у сваю чаргу, размешчаны цудоўныя беларускія музеі.
Калі ж вы бачыце, што дзень абяцае быць сонечным, то я рэкамендую палюбавацца на нашы прыродныя багацці. Верасень, асабліва яго канец, гэта лепшы час для фестывалю «Жураўлі і журавіны», які адбываецца на Міёршчыне. Калі дзясяткі тысяч журавоў на сваім шляху ў вырай, у Афрыку, спыняюцца на балоце Ельня – гэта адно з буйнейшых балотаў на тэрыторыі Еўропы – і далей эмігруюць у Афрыку. Альбо вас чакаюць Альмянскія балоты на поўдні Беларусі. У нас было сухое лета, яны сушэйшыя, паколькі было мала дажджоў, вы зможаце з лёгкасцю па іх павандраваць.
Калі вы адчуваеце сябе ўнутры гарачым чалавекам і нейкія восеньскія халады, халодныя ночы для вас не абмежаванне, то ў Беларусі, як вы ведаеце, 20 тысяч рэк, 10 тысяч азёр і бязконцае мноства крынічак, многія з якіх маюць не только прыродную, але і культурную гістарычную вартасць.
Хочаце больш вады, вадаспадаў, на той жа Міёршчыне знаходзіцца адзіны ў Беларусі прыродны вадапад – сапраўдны, нерукатворны, гэта не плаціна. Можна акунуцца.
Там жа, на Віцебшчыне, ёсць адзіная на Беларусі прыродная пячора. Яна можа і не вельмі глыбокая, але ж, тым не менш, гэта пячора. Хочаце ўзысці на гару, палюбавацца чыстым восеньскім паветрам, такім вялікім небам: гара Лысая, гара Дзяржынская – нашы найвышэйшыя кропкі таксамі чакаюць вас.