Роднае слова – гучыць. У Беларусі прайшла дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

Важнай падзеяй гэтага дня стала і рэспубліканская дыктоўка. Яна пачалася са слоў: «За ўсе ўдзячны ім», паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Сёлета тэма тэксту звязана з 80-годдзем Вялікай Перамогі.

Роднае слова – гучыць. У Беларусі прайшла дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы-2

Радкі твора беларускага аўтара Міколы Чарняўскага як светлая памяць разляталіся па кожным кутку нашай краіны і нават за яе межамі. Геаграфія ўдзельнікаў, самая разнастайная: усе рэгіёны Беларусі, а яшчэ – Кітай, Канада, ЗША, Польшча, Літва. Шырока была прадстаўлена моладзь. Актыўны ўдзел прымалі школьнікі і студэнты – далучыцца мог любы ахвотны як у афлайн, так і анлайн фармаце.

Роднае слова – гучыць. У Беларусі прайшла дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы-4

Вера Фокіна:
Беларуская мова – гэта неад'емная частка нашай культуры. Як казаў Пятрусь Броўка: «Культуру нашу за нас ніхто рабіць не будзе». Таму я тут.

Роднае слова – гучыць. У Беларусі прайшла дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы-6

Вераніка Мандзік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:
Беларуская мова – гэта і маё жыццёвае прызванне, мая прафесійная дзейнасць. Гэта тое, з чым я маю дачыненне кожны дзень. Таму гэтае свята я лічу не толькі прафесійным, але і асабістым.

Рэспубліканская дыктоўка – гэта ўжо добрая святочная традыцыя. Асноўная мэта якой – звярнуць увагу на старажытнасць і самабытнасць нашай мовы.