У беларускіх лагерах стартуе пачатак летняй аздараўленчай кампанiі – 2025
На календары толькі люты, а ў беларускіх лагерах ужо стартуе пачатак летняй аздараўленчай кампаніі, расказалі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Так, актыўна браніруюць і рэалізуюць пуцёўкі. Аздараўленне дзяцей і моладзі – адзін з прыярытэтаў клопату пра новае пакаленне ў нашай краіне. Штогод дзяржава накіроўвае сродкі на ільготнае санаторна-курортнае лячэнне і адпачынак у летніках. Падыход да арганізацыі кампаніі – комплексны.
Умацоўваюць матэрыяльна-тэхнічную базу, падбіраюць кадры, распрацоўваюць збалансаванае меню для сталовых. Ажыўлена гэтымі днямі на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Салют» Кобрынскага раёна. Тут – маштабная мадэрнізацыя, узводзіцца новы корпус – будынак у скандынаўскім стылі. Хутка такія аб'екты, разлічаныя на шэсць пакояў, заменяць старыя драўляныя збудаванні.
Ігар Касянкоў, дырэктар УКБ Брэста:
Полностью новый корпус со всей инженерией, то есть водоснабжение, канализация, электроэнергия. В этих корпусах уже предусмотрено отопление посредством электроконвекторов, которые позволяют в межсезонье комфортно детишкам прибывать.
За змену ў летніку гатовы прыняць да 250 хлопчыкаў і дзяўчынак. З гэтага года яшчэ дваццаць падлеткаў будуць аздараўляцца дадаткова на базе палатачнага лагера.
Яна Рэва, дырэктар аздараўленчага лагера Брэста:
Лагерь имеет военно-патриотический профиль, называется он «Время первых», посвященный 85-летию Брестской области. Также на территории лагеря огромное количество новых спортивных площадок, детского игрового надворного оборудования. Welcome-зона оборудована площадками и лавочками для встреч с родителями.
У летніках Брэсцкай вобласці толькі летась умацавалі здароўе і адпачылі 66 з паловай тысяч юных жыхароў рэгіёна. Чвэрць з іх бавілі час за горадам. Штогод гэты паказчык расце. Падрыхтаваць праграму з багатым спектрам мерапрыемстваў, паклапаціцца пра кожнае дзіця – задача і на сёлета.