По традициям Финберга. Фестиваль белорусской песни и поэзии проходит в Молодечно
Новости Беларуси. Молодечно в 21 раз принимает Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии. Приветствие участникам и гостям форума направил Президент. В ближайшие два дня город будет окутан атмосферой праздника, сообщили в программе «Новости 24 часа» на СТВ. В рамках фестиваля пройдут многочисленные выставки, спектакли и музыкальные шоу. Насыщенная программа посвящена Году исторической памяти и 140-летию наших классиков – Янки Купалы и Якуба Колоса. По традиции фестиваль открывает новые имена. Потому центральное событие первого дня – конкурс молодых исполнителей.
Подробнее – Яна Шипко.
Яна Шыпко:
Маладзечна, вітае. Звярніце ўвагу, нават назва месца гучыць меладычна. Гэты фестываль з багатымі традыцыямі і ён заўсёды быў арыентаваны на захаванне і развіццё менавіта беларускай культурнай, перш за ўсё музычнай спадчыны. Сумная нота будзе суправаджаць сёлета маладзечанскі фестываль. 21 раз і ўпершыню без Міхаіла Фінберга. Менавіта ён быў ідэйным натхняльнікам фестывалю, яго душой і крэатарам.
Таму частка мерапрыемстваў прысвечана маэстра. Сёння ў кінатэатры адкрылася выстава з афішамі, асабістымі рэчамі, канцэртнымі касцюмамі Міхаіла Якаўлевіча. Аб творчым і жыццёвым шляху славутага дырыжора і дакументальная стужка на вялікім экране. Але адначасова сумна і радасна, што праца яго жыве і фестываль працягвае пісаць сваю гісторыю. Мы запыталі новага мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора аркестра аб тым, якая адказнасць ляжыць зараз на калектыве, каб утрымаць фестываль на высокім узроўні.
Максім Расоха, мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі:
Те традиции, которые были заложены фестивалем много-много лет, мы основываемся на этих традициях. Мы ничего не меняем и ничего не двигаем, мы сохраняем. Но на фоне этого создаем еще нечто свое.
Яна Шыпко:
Міхаілу Фінбергу заўсёды ўдавалася адкрываць новыя зоркі на эстрадзе. На конкурсе маладых выканаўцаў і сёлета вялікая канкурэнцыя. 20 удзельнікаў з усіх куткоў краіны ўжо прайшлі адборачныя туры ў сваіх рэгіёнах і сёння сустрэліся на маладзечанскай сцэне. Прапаную крыху прасякнуцца атмасферай і паслухаць, як спявала адна з канкурсантак.
Такім чынам па правілам у другім туры канкурсанты спяваюць пад мінус, у наступным, які пачаўся ўжо а другой гадзіне, з аркестрам. І выключна кампазіцыі беларускіх аўтараў. Дарэчы, гэта дзіўная магчымасць часам падараваць новае жыццё забытым песням, а часам і прэзентаваць уласныя творы.
Аліна Бурачэўская, удзельніца Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні:
Я представляю Минск. На самом деле, когда мы проходили отборочный тур, было очень много сильных конкурентов, но все-таки я прошла. И я теперь в финале. Первую песню мы уже спели под минус. Это, кстати, была премьера моей песни «Кахання акіян». Вторая песня с оркестром, я уже жду, потому что это все-таки живой звук, это новые эмоции. Я надеюсь, что я с ним справлюсь, и все будет отлично.
Яна Шыпко:
Увогуле два дні гасцей фестываля чакае вельмі насычаная праграма. Вось, напрыклад, ля кінатэатра «Радзіма», дзе мы зараз знаходзімся, лакацыя «Партал часу», дзе можна інтэрактыўна пазнаёміцца з гісторыяй Міншчыны. У музеях і выставачных залах таксама шмат выстаў да Года гістарычнай памяці. Упершыню арганізатары склалі і асобную тэатральную праграму. Акрамя конкурсу на працягу двух дзён нон-стоп будуць адбывацца канцэрты. І канешне, чакаем урачыстага адкрыцця ўвечары. У амфітэатры адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў, а Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр абяцае здзівіць, як заўсёды, топавай праграмай.