Новости Беларуси. Есть ли в Беларуси языковая конкуренция? Что сделать, чтобы родные слова не стали иностранными? Диалоги на двух официальных языках на площадке ток-шоу «По существу».
На якой думаеш ці на якой гаворыш? Марзалюк адказаў, якая мова сапраўды родная.
Кирилл Казаков, СТВ:
Смотрите, Игорь Александрович, вопрос к вам, наверное. Ці існуе магчымасць для дзяцей, якія скончылі беларускамоўную школу, атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове?
Игорь Марзалюк, председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Беларуси:
Я скажу інакш. Я скончыў школу ў 1985 годзе. І выкладалі мне на гістфаку большую частку дысцыплін за выключэннем, можа быць, некалькіх, не па-беларуску, а па-руску. Я асабіста канспектаваў гэтыя рускамоўныя лекцыі па-беларуску і адказваў па-беларуску. Мне балы за гэта ніхто не зніжаў. Гэта быў СССР, гэта быў год 1985, 1986, 1987, потым два гады службы ва ўзброеных сілах. Што тычыцца мовы ў вышэйшых навучальных установах. Я лічу, што самы галоўны момант, самы важны, які ў нас на сённяшні дзень ёсць, і якога мы мусім прытрымлівацца. Вось калі не надта дасведчаныя, не надта пісьменныя людзі пішуць, што нельга выкладаць хімію, фізіку, матэматыку.
Кирилл Казаков:
А это не читают определенные чаты, вы же понимаете.
Игорь Марзалюк:
Вучыце матчасць. Таму што выкладаць як раз можна. І нават дысертацыі пісаць можна, таму што лексіка ўся неабходная, уся паняційная тэрміналогія беларускамоўная, звязаная з выкладаннем дакладных дысцыплін – гэта не пачатак XX стагоддзя. Яна рэальна ёсць. На ўзроўні слоўнікаў, на ўзроўні тэкстаў. Гэта адно. Але я пра другое хачу сказаць. Самае галоўнае, што сёння... Вось мы, дапусцім, з Вадзімам Леанідавічам бяром працэс падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, калі абараняюць людзі дысертацыі. У мяне ўжо 8 абароненых, дасць Бог – яшчэ два будзе ў бліжэйшы час кандыдата навук. Я нікога ніколі не прымушаў пісаць па-руску ці па-беларуску. Хтосьці пісаў па-беларуску. Хтосьці пісаў па-руску. Калі ідзе абарона на беларускай, то я водгукі, усе астатняе, рэцэнзіі рыхтую па-беларуску. Ідзе па-руску – раблю па-руску.
«Трэба паглядзець на асобу настаўніка». Пры якіх умовах дысцыпліны ў школе пачнут выкладаць на беларускай?
Алена Сырова, СТВ:
Слушайте, ну это же правила этикета элементарные.
Игорь Марзалюк:
Я скажу шчыра. Для беларускамоўнага інтэлектуала, як правіла, няма праблем. Яшчэ адзін зараз істэрычны візг пачнецца. Рэч у тым, што, як правіла, што Вадзім Леанідавіч, што я, мы вольна валодаем не толькі беларускай, але яшчэ і польскай. Я ніколі не буду Адама Міцкевіча чытаць у перакладах, я буду яго чытаць па-польску. І я Пушкіна ніколі не буду чытаць [гаворыць па-польскі – прым. рэд.]. Так сталася, у нас не адзін, а цэлых два прэтэндуючых на ролю старэйшых братоў. Я кажу гэта з іроніяй, з гумаром. Але сутнасць у чым? У нас унікальная моўная сітуацыя склалася. Яна склалася так, як склалася. Безумоўна, беларуская дзяржава, таму што беларуская падтрымлівала і падтрымлівае беларускую мову. Але, падыходзячы да гэтага пытання ашчадна, акуратна, каб не памнажаць лініі разлома. Самае страшнае, да чаго мы маглі дайсці і што спыніў рэферэндум 1995 года – гэта памнажэнне нянавісці ўнутры адной нацыі, аднаго народа, адной культуры. Мы нікому не дазволім здрадзіць.
Подписывайтесь на нас в Telegram!