Становление белорусской государственности и формирование страны в нынешних границах обсуждали эксперты в программе «В обстановке мира».
Становление белорусской государственности и формирование страны в нынешних границах обсуждали эксперты в программе «В обстановке мира».
Сергей Ходин, заведующий кафедрой источниковедения исторического факультета БГУ:
Сапраўды, наша гісторыя такая паслядоўная і кожны этап нашай гісторыі для нас каштоўны. У тым ліку гісторыя нашай дзяржаўнасці. Вось мы гаварылі аб тых супярэчнасцях, якія адбываліся ў савецкі перыяд.
І можа быць, у звычайнага чытача ці слухача можа здацца, што там было вельмі шмат складанасцей у гэты савецкі перыяд, і ён па гэтай прычыне не можа быць ацэнены як такі пазітыўны этап развіцця нашай дзяржаўнасці. Гэта не так. Гэта, увогуле, зусім не так. Каб не савецкі перыяд, мы б не мелі гэтыя межы, яны б не былі замацаваны. Гэта, па сутнасці, важнейшы этап станаўлення нашай дзяржаўнасці.
І больш таго, прафесійна займаючыся 20-ымі гадамі ХХ стагоддзя, я, сапраўды, хацеў падкрэсліць: вось момант – гэтыя 20-ыя гады ХХ стагоддзя, калі, па сутнасці, уся нацыя, нават прынята рашэнне аб роспуску Рады Беларускай Рэспублікі, спробы реалізацыі сваёй нацыянальнай мадэлі мадэрнізацыі, вылучэнне і вызначэнне сваіх дзеячоў – вось гэты безумоўны этап паказаў, наколькі можна рухацца наперад і наколькі гэта заўсёды пазітыўна і хутка. І нават гэта выклікае ў многіх адпаведна адразу непаразуменне – не заўсёды ўсім гэта падабаецца. Таму безумоўна, адзінства – гэта тое, што з’яўляецца вельмі важным і галоўным.