Новости Беларуси. Десятки и даже сотни человек во время Великой Отечественной воевали против своих же соотечественников, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Но только ли страх за собственную жизнь толкал людей на предательство?
Депутат и историк Игорь Марзалюк рассуждает на тему.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
22 чэрвеня 1941 года. Для абсалютнай большасці з нас гэта дзень смутку, трагедыі, болю… Дзень, ад якога мы вядзем адлік нашай нацыянальнай трагедыі. Дзень, у выніку якога Беларусь была акупавана нацыстамі. Мы гэты дзень успрымаем гэтак.
Але мне ўжо прыходзілася казаць, што беларуская нацыяналістычная эліта таго часу ў пераважнай большасці сваёй зрабіла стаўку на Адольфа Гітлера. На нацысцкую Германію. Яны марылі аб тым, што новыя ўладары Беларусі падзеляцца з імі ўладай. Створаць марыянеткавы рэжым, а яны будуць на яго чале. Яны дапамагалі нацыстам і словам, і справай.
Пагаворым аб іх святах. Святах, якія яны адзначалі ў акупаванай Беларусі. Напад на СССР 22 чэрвеня 1941 года для іх быў найвялікшым святам, Днём Вызвалення. Зварот беларусаў пратэктарату Чэхіі і Маравіі ад 27 ліпеня 1941 з падзякай Гітлеру за напад на СССР:
«Вялікі Павадыр Нямецкага Народу Адольф Гітлер павёў сваю непераможную нямецкую армію на Усход Эўропы дзеля барацьбы і поўнага зьнішчэньня бальшавізму, бальшавікоў камуністых і жыдоў, якія ўжо больш як 20 гадоў уціскаюць і нішчаць наш беларускі народ».
Не дадаць, ні адняць. Падрабязней у відэаматэрыяле.