Хрэнін: вайскоўцы гатовыя гарантаваць бяспеку краіны і даць самы рашучы адпор любым агрэсарам
Сітуацыя ўздоўж нашых межаў працягвае заставацца напружанай. Захад стварае ўмовы для выкарыстання Польшчы і краін Балтыі ў проксі-вайне супраць Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Яны актыўна нарошчваюць баявы патэнцыял нацыянальных узброеных сіл. Пра гэта заявіў міністр абароны нашай краіны Віктар Хрэнін на ўрачыстым сходзе, прысвечаным святу 23 лютага, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Польшча і балтыйскія краіны падтрымліваюць высокі ўзровень прысутнасці падраздзяленняў узброеных сіл каля меж з Беларуссю. Не змяншае тэмпаў і мілітарызацыя дзяржаў-членаў Паўночнаатлантычнага саюза. Наша краіна знаходзіцца фактычна ў прыфрантавой паласе – адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства.
Так што Беларусь вымушана прымаць самыя рашучыя меры па нарошчванні баявой моцы нашай арміі, не ўцягваючыся пры гэтым у гонку ўзбраенняў. Вайскоўцы гатовыя гарантаваць бяспеку краіны і даць самы рашучы адпор любым агрэсарам – падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Віктар Хрэнін, мiнiстр абароны Беларусi:
Мы регулярно получаем на вооружение новую и современную технику, модернизируем имеющиеся, совершенствуем экипировку военнослужащих, формы и способы ведения боевых действий. Мы постоянно смотрим и оцениваем свой военный потенциал.
Праз некалькі дзён краіна адзначыць Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Урачысты сход, прысвечаны гэтай даце, прайшоў у Палацы Рэспублікі. 23 лютага – адно з самых шанаваных свят, якое ўвасабляе непарушную сувязь пакаленняў.