Чаму гісторыю трэба вывучаць па кнізе «Я з вогненнай вёскі» і што асаблівага ў творах Янкі Маўра? Кніжны агляд ад дырэктара выдавецтва
Алесь Бадак, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»:
Калі мець на ўвазе нашы кніжныя навінкі, то некалькі слоў я хацеў бы сказаць пра гэтае ўнікальнае выданне. Гісторыя пачалася яшчэ ў 1972 годзе, калі тры беларускія пісьменнікі – Янка Брыль, Алесь Адамовіч і Уладзімір Калеснік – праехалі па ўсёй Беларусі. Яны пабывалі ў 147 беларускіх вёсках і запісалі больш чым 300 чалавек. Гэта людзі, якія перажылі жахі Вялікая Айчыннай вайны. Гэта людзі, вёскі якіх былі спалены.
Алесь Бадак:
Яны запісалі гэтыя ўспаміны. У выніку атрымалася вельмі трагічная кніжка, але кніга, якая мела вельмі вялікі рэзананс, таму што нічога падобнага ў свеце не было. І калі яе пераклалі на англійскую мову, некаторыя іншыя еўрапейскія мовы, для Еўропы гэта было настолькі нечакана і настолькі даведаліся пра Вялікую Айчынную вайну, што кніга стала там сапраўдным бестселерам.
І менавіта па кніжках, як «Я з вогненнай вёскі», трэба вывучаць нашу гісторыю і ўвогуле гісторыю сусветную, а не па баевіках, у якіх яна паказана ледзь не нейкай рамантычная гісторыяй. Гэта няпраўда. Фашызм і нацызм – гэта вельмі страшна і гэта не павінна паўтарыцца.
Алесь Бадак:
Толькі што выйшла з друку кніга абраных твораў знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Яна выйшла ў нашай папулярнай выдавецкай серыі «Народная бібліятэка», дзе ўжо выходзілі кніжкі і Янкі Купалы, і Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Васіля Быкава. Мы гэтую серыю з задавальненнем працягваем, а Янку Маўра мы выдалі, таму што неўзабаве будзе 140 гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Пісьменніка ўнікальнага, пісьменніка, які ўвогуле ніколі не збіраўся пісаць творы для дзяцей.
Ён быў настаўнікам, прычым настаўнікам геаграфіі і гісторыі. Але для сваіх вучняў ён пісаў нататкі, каб урокі былі цікавымі. І гэтыя нататкі выпадкова ўбачыў знакаміты дзіцячы пісьменнік Алесь Якімовіч. І ён папрасіў іх для часопіса «Беларускі піянер». Літаральна за некалькі месяцаў імя Янкі Маўра стала знакамітым, таму што знайсці гэты часопіс было вельмі цяжка. Дзеці чыталі яго з вялікім задавальненнем. І калі ў 1930 годзе ў Янкі Маўра выйшла знакамітая аповесць «Палескія рабінзоны», ён адразу стаў не проста папулярным пісьменнікам. Ён стаў класікам.
Алесь Бадак:
«Мастацкая літаратура» выдае кнігі для чытачоў рознага ўзросту і розных густаў, але гэта якасная літаратура, цікавая, карысная літаратура. Таму любіце кніжку, чытайце кніжку. І няхай беларуская кніга, сусветная кніга заўсёды будуць на вашых паліцах. І галоўнае – у вашых сэрцах.