Адукацыйны форум для моладзі, уключанай у перспектыўны кадравы рэзерв, арганізавалі на Міншчыне

Паводле кіраўніцтва Аблвыканкама такая сустрэча невыпадковая. Наладзіць сістэмную работу з кадрамі – задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы.

Маштабныя задачы, пастаўленыя перад эканомікай караіны, немагчымы без эфектыўных менэджэраў на ўсіх узроўнях. Большы ўпор неабходна зрабіць на практычную работу.

Грунтоўную тэарэтычную базу для падрыхтоўкі прафесіяналаў сталічнага рэгіёна забяспечыць Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце. Адмысловае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі губернатар Барыс Батура і рэктар Акадэміі кіравання Анатоль Маразевіч, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».

Аляксандр Радзькоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
Это установка президента на то, чтобы мы системно работали с молодежным активом во всех сфера: хозяйственных, социальных, промышленности, экономике. Потому что сейчас молодежь в достаточной степени образована, интеллектуальна, владеет современными средствами коммуникации, с языком лучше нас. Конечно, их надо развивать, привнося им государственные задачи.   

Практычная частка адукацыйнага марафона расцягнецца на два дні. Паўсотні перспектыўных кіраўнікоў Міншчыны будуць працаваць на Маладзечаншчыне. Для іх арганізуюць экскурсіі на найбольш паспяховыя прадпрыемствы раёна. Пра асновы эфектыўнага мэнэджэмэнту пачаткоўцам раскажуць вопытныя кіраўнікі.

Святлана Заяц, вядучы метадыст ДУ «Мінскі абласны цэнт народнай творчасці»:
Поскольку, наверное, я будущий руководитель, хотелось бы научиться чему-то более новому, работать с персоналом. Конечно, слышать их вопросы, помогать им и в дальнейшем общаться и со своими коллегами.

Аляксандр Рэмез, інжынер аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў завода горнага воску Пухавіцкага раёна:
Расти как человек, как профессионал в своей деятельности на благо своего государства.