Ліра з белавежскага дуба і 150-гадовай елі. Старажытныя музыкальныя інструменты робіць беларускі майстар
Пасярод лесу дуда, нiбы калыска, вяртае нас у часы продкаў. Больш за 30 гадоў Алесь Лось рэстаўруе і стварае старадаўнія беларускія інструменты. Гісторыю пазнаваў з першых вуснаў у экспедыцыях. А потым стварыў на хутары ў Валожынскім раёне этнаграфічны музей. Цяпер прыязджаюць госці з усяго свету!
Алесь Лось, мастак, этнограф, інструментолаг:
Практычна ўсе абрады былі с дударом, і хрэсьбіны, і ўвесь цыкл каляндарных абрадаў: і каляды, і купальскія святы. Дудар быў яшчэ як чарадзей.Традыцыйна рагавешкі рабілі з бярозы – чачоткі, карэльскай бярозы. Лічыцца, што гэта яшчэ магічнае.
Сваю першую ліру Алесь Лось зрабіў у 86-м. Глыбокае гучанне нагадвае апавяданне мудрацоў. У былыя часы збіраліся братэрства па 50 чалавек. Лірнікi прыходзілі ў мястэчкі і спявалі. Таму ў нашай музычнай скрыначцы захавалася нямала скарбаў.
Алесь Лось:
Напрыклад, Сімеон Полоцкі – это Віленскі і іезуіцкі каллегіум 1640 гады. Гэта цікавейшыя тэксты! У нас ліра карбовая. Корба – гэта вось, што круцім. Гэта слуцкая версія дызайну тое, што я распрацаваў, 4 струны, 2 бурдоны и 2 меладычныя струны.
Гэтая полька-завілейка на Вячорках была замест сонца. Не пусціцца ў пляс немагчыма! На кожны рарытэт ў этнографа сваё дасье. Як італьянскія мандаліны сталі беларускімі і хто прадзед скрыпкі, Алесь можа расказваць бясконца. У калекцыі і легендарная «Петраградка». Ёй ужо 82, а гучыць, як маладая!
Алесь Лось:
Гэта скрыпка, рубленная Карнеем ў Смаргоні, гэта адмыслоўны майстар, які рабіў усё жіццё скрыпкі. Адзін раз да мяне прыехалі некалькі французаў іграць музыку Жана-Батіста Луллі. Адна дзяўчына ўзяла гэту скрыпку, пайшла на луг, гадзіну іграла. І кажа: «Алесь, я хачу ў вас купіць гэты інструмент, гэта бараковая скрыпка». Я не прадаў, гэту скрыпку нельга прадаць.
Народныя інструменты Алесь робіць выключна з беларускага дрэва! Так, гэтая ліра будзе з белавежскага дуба і 150-гадовай елі. У майстра яна загучыць ўжо на Калядкі.
Алесь творыць у сваё задавальненне, не гоніцца за грашыма і славай. Хаця яго ліры ведаюць ва ўсёй Еўропе. Ён перадаў сваё майстэрства сыну і гатовы навучыць усіх жадаючых. Этнографа натхняе рэнесанс на традыцыі. Дуда ўсё часцей гучыць у сучасных гуртах.
Алесь Лось:
Я мог бы весці лабараторыю і па вырабу, і па даследванню інструментаў, каб выхаваць майстра.
З такімі мастакамі ў нашых традыцыях вялікая будучыня, было б жаданне пераймаць!