Новости Беларуси. Две страны и два народа объединяет не только экономика. На неделе в Беларуси вспоминали Максима Богдановича. 9 декабря исполнилось 125 лет со дня рождения человека, ставшего феноменальным явлением белорусской литературы.
Кроме сочинения выдающихся стихов он считается одним из создателей современного литературного белорусского языка. Так случилось, что судьба подарила Богдановича и Беларуси, и России.
Родившийся в Минске, большую часть жизни Богданович прожил в Нижнем Новгороде и Ярославле.
И как тут не вспомнить другого песняра земли белорусской – Владимира Мулявина. Уроженца российского Свердловска, прославившего нашу музыкальную культуру по всему миру.
Есть легенда, что «Битлз» услышав «Песняров» восхитились настолько, что Джон Леннон и Джорж Харрисон под впечатлением отпустили усы «под Мулявина». Поищите фото в Интернете. Сходство просто удивительное, сообщили в программе «Неделя» на СТВ.
Алена Сырова, СТБ:
Ён навучыў, здаецца, гаварыць па-беларуску нават кіпарысы.
Барвінак на магільніку гарыстым ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Гэтыя радкі з верша нашага суайчынніка Янкі Сіпакова «Ялта, Максім,кіпарысы» як ніякія іншыя алюстроўваюць самыя вядомыя старонкі жыцця беларуса з берагоў Волгі Максіма Багдановіча. Яго зорка з’явілася ў небе 125 гадоў таму. Ды згасла. І знічкай прамільгнула за чвэрць стагоддзя.
І такога кароткага жыццёвага шляху яму хапіла, каб стаць Песняром зямлі беларускай. Палюбіць нашу мову самому ды для іншых улюбёнай зрабіць. Ён стаў паэтам на двух крылах.
Большую частку свайго жыцця Максім Багдановіч праводзіў па-за межамі нашай краіны. Першыя словы яго навучылі вамаўляць па-руску. Але з большым задавальненнем будучы паэт самастойна вывучаў мову бабуліных казак. Ён не быў выдатнікам, а стаў выдатнай асобай. У 13 гадоў напісаў свой першы беларускамоўны твор «Музыка». Але па-сапраўднаму да мовы паэт звярнуўся, як даведаўся, што смяротна хворы на сухоты.
Міхаіл Бараноўскі, навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча:
Мова з’явілася містычным сродкам падтрымкі, дала магчымасць знайсці ў сабе сілы, каб жыць далей.
«Жывеш не вечна, чалавек, – перажыві ж у момант век», кожную хвіліну свайго жыцця ён імкнуўся напоўніць сэнсам. І верш за вершам, быццам кветка за кветкай – ён распачаў працу над сваім «Вянком».
Міхаіл Бараноўскі:
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежые калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.
Юлія Багдасар’ян, фларыст:
Конечно же это полевые, летние, луговые цветы. Но поскольку у нас на улице декабрь, то я выбрала в качестве аналогии клеверу астранцию. Попробуем воссоздать летний венок в стиле Максима Богдановича.
Некаторыя факты з жыцця Максіма Багдановіча застаюцца таямніцай дагэтуль. Але гэта і дае шанец кожнаму скласці свой асабісты вобраз Максіма.
Іван Стральцоў на сцэне, як гэта ні парадаксальна, рускага тэатра ў Мінску, ажыўляе вобраз паэта ў спектаклі «Пясняр». Падабенства знешняе да Багдановіча – яшчэ не ўсё. Іван нарадзіўся роўна праз 73 гады ў дзень смерці Максіма ў Ялце.
Іван Стральцоў, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага, выканаўца ролі Максіма Багдановіча:
Когда я готовился к роли, я, конечно, читал биографию. И много интересного для себя почерпнул, например то, что когда он был молод, он часто носил с собой словарик белорусского язика и у него из-за этого часто были проблемы.
Не пашчасціла захаваць ніякіх звестак пра голас Багдановіча. Але так атрымалася, што праз некалькі дзесяцігоддзяў Максім загучаў з вуснаў яшчэ аднаго двукрылага Песняра. Уладзіміра Мулявіна.
Мулявін таксама рос у Расіі, таксама абраў Радзімай Беларусь, таксама закахаўся, нібыта ва ўсмешку, у беларускую «рысачку з кропачкай». Ён, рускі чалавек, валодаў беларускай мовай і размаўляў на ёй так, як рэдкі беларус па крыві мог.
Пясняр пісаў для песняроў, сам таго ня ведаючы. «Вянок», адзіны прыжыццевы звборнік вершаў Максіма Багдановіча, убачыў свет у дзвюх сотнях экземплярах.І чвэрць стагоддзя таму на сцэне бібліятэкі ААН у Нью-Ёрку атрымаў голас і мелодыю.
Алег Молчан, кампазітар:
Задача композитора – точно понять душу того человека, понять его мысли, ментальность, посыл, который он вложил.
Напэўна, самым вядомым шлягерам той праграмы стаў тандэм музыкі і верша «Слуцкія ткачыхі». Яе ведае кожны, і гэта, здаецца, самы папулярны сёння верш Максіма Багдановіча. Дарэчы, сам аўтар дапусціў памылку, калі напісаў пра ткачых, бо дакладна вядома, што тыя самыя залатыя паясы з пярсідскім узорам рабілі мужчыны.
Ён скончыў свой жыццёвы шлях на беразе Чорнага мора ў Ялце. Смяротна хворы, імкнуўся ўсё ж такі вярнуцца на радзіму.
Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, —
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!
Міхаіл Бараноўскі:
Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там, пад зямлёй,
Найдуць мае слабые грудзі сабе спакой.
Простая ісціна – паэт жыве,пакуль жывуць яго вершы. Максім Багдановіч з беларусамі кожны дзень, яго чытаюць за школьнай партай, яго слухаюць на радыёхвалях. Ён стаў сапраўдным васільком у жытнім поле беларускай паэзіі. «…бо нашто каласы, калі няма васількоў».