Бабруйск – цудоўнае, высокакультурнае месца. Менавiта такую фразу можна знайсцi ў рамане Ільфа і Пятрова «Залатое цяля». Застаецца толькi пагадзiцца! Тым больш, што горад на Бярэзiне у гэтым годзе абраны культурнай сталiцай Беларусi. Таму «Залатая калекцыя беларускай песнi» з радасцю завiтала ў госцi да жыхароў Бабруйска. У «Палац Мастацтва» з’ехалiся лепшыя артысты краiны!
Выканаўцы ў выдатным настроi прыбылi ў пункт прызначэння на двух аўтобусах. Але гэта толькi частка зорнага дэсанта! У спiсе тых, хто выйдзе на бабруйскую сцэну – iмёны як мэтраў беларускай эстрады, так i маладых тэленавiтых артыстаў.
Такого сузор’я на адной пляцоўцы Бабруйск не бачыў даўно. Да сапраўднага свята беларускай песнi прафесiйная каманда Сталiчнага тэлебачання пачала рыхтавацца яшчэ загадзя.
Гук, святло, сцэнаграфiя – усё на вышэйшым узроўнi.
Рэпетыцыi на пряцягу некалькiх гадзiн. Кожны момант яскравага шоу павiнен выглядаць бездакорна! Пакуль адны выканаўцы асвойваюцца на бабруйскай
Гледачоў, якiя з радасцю прыйшлi паслухаць «Залатую калекцыю беларускай песнi», перад канцэртам чакаў сапраўдны сюрпрыз. Сталiчнае тэлебачанне арганiзавала для прыхiльнiкаў мастацтва выставу «Нам засталася спадчына», якую падрыхтаваў унук i поўны тёзка знакамiтага мастака Паўла Масленнiкава.
Але на тым сюрпрызы для жыхароў Бабруйска не скончылiся.
На сцэне падчас канцэрта лепшыя песнi на роднай мове выканалi i зоркi Еўрабачання. Сярод якiх – ураджэнец Бабруйска – Руслан Аляхно. Вядомы спявак часта бывае на сваёй малой Радзiме, але ўдзел у такiм туры для яго прыемны выпадак.
Амаль тры гадзiны незабыўнага шоу ўвабралi ў сябе дзесяткі вядомых хітоў, многiя з iх гучалi ў новай аранжыроўцы.
Любiмым шлягерам у выкананнi такiх артыстаў проста было немагчыма не падпяваць!
Канцэрт «Залатая калекцыя беларускай песнi» выклiкаў у кожнага шмат пачуццяў i вельмi ўразiў удзячную бабруйскую публiку.