Новости Беларуси. Созданная Янкой Купалой сильная личность Павлинки делает эту пьесу-комедию одним из сокровищ белорусского искусства. На неделе по уже сложившейся традиции вручили театральные призы «Хрустальная Павлинка». Еще один символ творческих достижений. Кстати, если задуматься, то героиня произведения Купалы уже в очень преклонном возрасте и совсем из другого времени. Однако для нас актуальности не теряет – она все такая же молодая, готовая бороться за свое будущее.
Але гісторыя Паўлінкі пачалася ў 1912 годзе, калі натхненны сваёй суседкай-шляхеткай Ядзей Аваладчымскай, Янка Купала напісаў п’есу. Маладая і прыгожая, ітэлігентная і смелая, адданая і адказная Паўлінка. Яна стала вобразам беларускай дзяўчыны.
Першай пасляваеннай Паўлінкай стала 40-гадовая Раіса Кашэльнікава, яна грала ролю 19-гадовай дзяўчынкі да 60. Гэта яе яе голас стаў стандартам для усіх наступных. Актрысы павінны былі браць ноту соль з другой актавы. Не стала выключэннем і Алла Пятроўна Доўгая.
Алла Доўгая, актрыса тэатра і кіно:
Влетает ко мне работник театра: «А вас там ждут». Я прибегаю в театр: сидит на скамейке Ржецкая. Вы представляете? Ждут меня. А я на шпилечках, в узком платье, вся такая из себя. Пошли репетировать, а Ржецкая говорит: «Ей же только твист танцевать, а не Павлинку».
Твіст так і не станчыла, а сапраўднай Паўлінкай стала.У выкананні Аллы Доўгай гераіня была вытанчаная, лірычная і горача закаханая. Яна і ў жыцці была такая.
Алла Доўгая, актрыса тэатра і кіно:
Мне папа говорил, что не очень ему нравился зять. Он почему-то думал, что у меня должен быть какой-нибудь с занимаемым постом, что-то такое. Вот его дочка была особенной. Я всегда исходила из чувства любви. Я и вышла по любви замуж.
Апошні раз Алла Пятроўна вышла на сцэну Паўлінкай у 42. Хоць на пытанні пра ўзрост заўсёды адказвала.
Алла Доўгая, актрыса тэатра і кіно:
Мне столько, сколько Павлинке.
У кожнага пакалення свая Паўлінка – апошнія 20 год XX стагоддзя Паўлінкай № 1 была Зоя Валянцінаўна Белахвосцік. Раматычная і узвышанная, нават і сёння. Але ў аснове ролі.
Зоя Белахвосцік, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
Адказнасць перад сабой, сваімі роднымі, блізкімі, людзьмі, якія кахаюць, любяць, паважаюць.
Яе Паўлінка была і застаецца шчырай, праўда, жыве ўжо не на сцэне, а ў сэрцы. Нават выразы з п’есы Зоя Валянцінаўна прыладкавала да штодзеннага жыцця.
Зоя Белахвосцік, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
Плюнь у вочы, а ён скажа, што дождж ідзе. Гэта ў меня ёсць.
Але для Зоі Валянцінаўны «Паўлінка» – не толькі камедыя.
Зоя Белахвосцік, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
Самае важнае ў ролі – тое, калі яна вырашае: выпрыгнуць з вакна, зрабіць гэты крок, кінуць бацькоў, пайсці на суперак бацькам, і што з ёй адбываецца.
Праз 18 год Зоя Валянцінаўна перадала Паўлінку Юліі Шпілеўскай. Яе Паўлінка была стрыманай і яркай. Пасля Юліі на сцэну ў самым жадым тэатральным жаночым вобразе падымалася Валянціна Гарцуева.
Валянціна Гарцуева, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
Паўлінка, канешне, прыгожая, рызыковая дзяўчына, харызматычная. Зусім адчайная, а я больш разважлівы чалавек. Таму трэба было знайсці для сябе новае. Я таксама беларуская дзяўчынка. А Паўлінка – гэта вобраз, сама Беларусь.
Купалаўская Паўлінка «стройная і досыць прыгожая дзяўчынка». Вось і сённяшняе выканаўца ролі – Кацярына Алейнікава – быццам сышла са старонак п есы.
Кацярына саздала сваю Паўлінку яшчэ калі іграла другіе ролі, назірала за сваімі калегамі за кулісамі і марыла аб ёй.
Кацярына Алейнікава, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
Яна шчырая, закаханая ў свайго любага, вельмі закаханая. Мне здаецца, што я ведаю, што такое кахаць і быць каханай. Таму мне вельмі было важна гэтыя пачуцці свае перадаць гледачу.
Ужо больш чым 70 год Паўлінка на сцэне, але не сталее і застаецца эталонам.
Напэўна, кожная жанчына ці дзяўчына, нягледзячы на свой узрост, назіраючы за ходам п’есы з тэатральнай залы, хоць раз уяўляла сябе ў ролі Паўлінкі.
Прымярала на сябе доўгую касу і ленты, чакала свайго Якіма ды сварылася з татам. Але галоўнае – гэта не знешняе падабенства, а характар, рысы якого ў крыві беларусак.