Молодые авторы Беларуси показали лучшие работы. В Минске проходит выставка «Осенний салон»
Новости Беларуси. «Осенний салон» давно стал доброй традицией для любителей высокой культуры. С 2015 года выставка проходит в столичном Дворце искусств, и эта осень не стала исключением, рассказали в программе «Минск и минчане» на СТВ. Молодые авторы Беларуси представили свои произведения, созданные в самых разных видах изобразительного искусства – это не только живопись, графика или скульптура, но и инсталляция, видео-арт и декоративно-прикладное искусство.
Наталья Шарангович, первый заместитель председателя Белорусского союза художников, искусствовед:
Гэта адзінса знакавых праэктаў Беларускага саюза мастакоў, які мае назву «Восеньскі салон». Канешне, тут ёсць шмат рэчаў, якія выклікаюць жаданне паспрачацца. Паспрачацца і зразумець, чаму менавіта такія вобразы цікавяць нашу моладзь. Чаму, напрыклад, мала партрэтаў, але шмат нечаканых, яркіх, шматфігурных кампазіцый. Чаму моладзь цікавіцца традыцыйнымі відамі мастацтва ў выглядзе тэкстылю і керамікі, але прадстаўляе іх у выглядзе нечаканых інсталяцыйных рэчаў, да якіх хочацца падыйсці і дакрануцца рукамі. Бо яны зроблены, напрыклад, не з нітак, а з нечаканых матэрыялаў. І гэта тэндэнцыя сёняшняга часу. Мне здаецца, што гэтая выстава цікава менавіта тым, што мы бачым вялізарны зрэз.
На выставке представлено более 430 работ художников из разных уголков Беларуси. Для многих это уникальная возможность заявить о себе: кто-то участвует впервые, многие еще учатся в Академии искусств. Всего в проекте приняли участие 246 авторов от 18 до 40 лет, чьи произведения отобрало профессиональное жюри.
Наталья Шарангович:
Гэта дае нам магчымасць паглядзець на зрэз юнацкага мастацтва, мастацтва людзей, якія яшчэ не адчуваюць сябе вельмі дарослымі. Уявіце сабе, з 18 да 40, гэта студэнты. Тыя, хто толькі закончылі сваё навучанне. Тут шмат людзей, якія маюць ня толькі чыста мастацкае навучанне або тых, хто з’яўляецца дызайнерамі, але проста захапляюцца творчасцю мастацкай. Абсалютна адкрытае мерапрыемства. Мне здаецца, што той, хто прыйзде на выставу і паглядзіць гэтыя 250 мастакоў, 500 твораў, нямала, заўважыць пэўныя тэндэнцыі. У гэтых тэндэнцыях тое, што маладзёжнае мастацтва сапраўды з’яўляецца маладзёжным. Яно смелае, адкрытае, шчырае, яркае. У гэтым мастацтве ёсць многа тэм, якія не паднімаюць дарослыя мастакі. Яно не настолькі сур’ёзнае, тут ёсць шмат таго, што моладзь выхоплівае, напрыклад, з мас-медыя, з інтэрнэту, што яе цікавіць насамрэч. Таму на гэтай выставе шмат наведвальнікаў з моладзі. З другога боку, выстава адрозніваецца ад іншых тым, што тут мы ўводзім іншую рэальнасць. Калі мы пройдземся па экспазіцыі, пабачым, што акрамя жывапісу, графікі і скульптуры тут вісяць велізарныя QR-коды. Гэта таксама частка выставы.
Настоящее тактильное произведение искусства, которым можно не просто любоваться, но и притронуться к нему. На выставке представлено несколько работ с нитками молодой белорусской художницы Христины Высоцкой. Именно ее текстильная монументальная скульптура «Дерево познания» в 2021 году сделала незабываемым белорусский павильон на всемирной выставке «Экспо» в Дубае.
Наталья Шарангович:
Мы ўсе разумеем, што мастацкі тэкстыль, як кажуць, бабулькіна рамяство, праца з ніткамі. Але Хрысціна Высоцкая здолела, адна з немногіх у Беларусі маладых творцаў, зрабіць гэта мастацтва вельмі сучасным. Перад намі кампазіцыя, якая называецца «Унутры і звонку». Гэта кампазіцыя, якую мы можам разглядаць як звонку, так і знутры. Галоўнае, што яна трансфармуецца. У любым выпадку мы можам паставіць яе па-рознаму. А галоўнае, што выкарыстаны нечаканыя матэрыялы. Тут у нас ёсць ніткі, якія нам нагадваюць тое самае бабулькіна рамяство, але ёсць і шмат матэрыялаў сінтэтычных. Тыя, якія раней ніколі не выкарыстоўваліся дзеля таго, каб зрабіць тэкстыль. І гэта тэндэнцыя сёняшняга часу, калі тэкстыль становіцца канцэптуальнай творчасцю.
Перад намі таксама вельмі цікавая работа маладой мастачкі Юліі Якайнюк, называецца «На святло слепаты». Я хачу на яе звярнуць увагу, магчыма, не з-за яе самой, а з-за таго, што ўвогуле на гэтай выставе выявілася вельмі цікавая тэндэнцыя. Моладзь сёння любіць працаваць са святлом. Вы бачыце перад сабой работу жывапісную, але каторую абсалютна мяняе гэтая светлавая чырвоная лінія. Такіх работ досыць многа. Я думаю, гэта з’явілася на гэтай выставе з-за таго, што маладым жывапісцам хочацца выйсці за межы плоскасці. Ім складана жыць проста ў межах аднаго палатна. Ім хацелася б нейкім чынам не проста асвятліць, а дадаць нейкі новы акцэнт. Вось менавіта святло ў выглядзе гэтай лініі, або ёсць работы, у каторых свецяцца вочы, дадае абсалютна іншай глыбіні. Я думаю, што на іх больш звяртаюць увагу.
Еще одну интересную работу представила студентка Белорусской академии искусств Мария Сорокваш. Графическая работа «Издаг» – одна из самых масштабных на выставке, ее размеры больше 2 метров.
Наталья Шарангович:
Як гэта ўсё выдатна зроблена. Гэта арыгінальная графіка, папера, вельмі складаная тэхніка. Які цікавы атрымаўся вобраз. Нашы маладыя беларускія мастакі пераходзяць да такіх памераў, каторыя сапраўды здзіўляюць, здалёк бачыш работу, цябе яна цягне, цябе хочацца яе раглядаць. Мне здаецца, гэта вельмі цікавая тэндэнцыя, якая гаворыць пра тое, што беларуская графіка як від мастацтва мае вялікую будучыню. Здаецца, што вельмі цікавая тэндэнцыя сёняшняга маладога мастацтва – захапленне фатаграфіяй.
Перад намі работа маладой мастачкі Юліі Кукушкінай «Руны 21 стагоддзя». Гэта былая студэнтка Акадэміі мастацтва, зараз малады мастак і выкладчык. Мне здаецца, гэтыя работы цікавыя тым, якім чынам дэманструецца падыход да фатаграфіі. Фатаграфія прамая але канцэптуальная. Перад намі не проста нацюрморт з прадметаў, перад намі тыя рэчы, якія сімвалізуюць 21 стагоддзе. Што для нас ёсць 21 стагоддзе? Тое, што мы бачым вакол сябе: ненатуральныя матэрыялы, сярод якіх мы жывём, шкло, пластык, гіпс. З іх складаюцца рэчы, якія сімвалізуюць наша будзённае жыццё. Таму сапраўды работа і называецца «Руны 21 стагоддзя». Мы іх прачытваем як тое, што ёсць вакол нас.
Завершится выставка яркой программой «Ночь Осеннего салона», которая пройдет уже в эту субботу, 8 октября. Мероприятие соединит музыку, образовательные проекты и встречи с художниками. С 10 утра до 2 ночи гостей ждет много активностей и перформансов. Также любой желающий сможет прямо в стенах Дворца сделать себе настоящее тату. Но не простое, а художественное, по мотивам произведений белорусских авторов. Так что приходите, вдохновляйтесь и заряжайтесь особой энергетикой молодости и креатива.