Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ

Новости Беларуси. В основу не одного кинофильма легли герои, образы и характеры, созданные Константином Михайловичем Мицкевичем, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. Это творческий псевдоним классика белорусской литературы Якуба Колоса.

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-1

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-3

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-5

На неделе исполнилось 135 лет со дня его рождения. Народный поэт, переводчик, один из руководителей только что созданной Академии наук, депутат Верховного совета, заботливый отец. Каким он был на самом деле?

Ёсць такая зямля, між прастор і бяроз,

Дзе адзін чалавек, нібы волат узрос.

Ён пазнаў усё жыццё. Зразумеў, як тут трэба:

Бачыць слёзы бяроз, палюбіць сваё неба.

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-8

Соф’я Міцкевіч, старшы навуковы супрацоўнік музея Якуба Коласа:
Ён пісаў:

«Пры шляху шырокім,

дзе стаіць камора,

Я на свет радзіўся

Пад глухі шум бору».

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-11

Ірына Казловіч, намеснік дырэктара па навуцы Дзяржаўнага мемарыяльна-літаратурнага музея імя Якуба Коласа:
Колас – гэта чалавек і асоба, які яшчэ пры сваім жыцці стаў увасабленнем народа і чалавецтва ўвогуле.

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-13

Зінаіда Камароўская, дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльна-літаратурнага музея імя Якуба Коласа:
Калі яму было 13 гадоў, ён напісаў першы верш, які назваў «Вясна». За гэты верш бацька даў яму срэбраны рубель. Гэта было даволі дорага.

Такіх зноў, зноў не будзе.

Ён адзіны такі.

Колас! Загудзяць людзі.

Ледзь пачуўшы радкі.

Ірына Казловіч:
Можа, гэта родная зямля так паспрыяла, аказала такі ўплыў. Але ён быў вельмі мудрым ужо ад прыроды. Канешне, такое жыццё загартавала Коласа.

Затым першай сусветнай настане,

Час і жахі, пакуты штодня.

Зразумее Якуб, старой ране,

Не бывае спакою зрання.

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-16

Ірына Казловіч:
На Куршчыне, дзе яму давялося быць у часы Першай сусветнай вайны, у іх на цэлы тыдзень на 4 чалавек была 21 бульбіна. І больш ніякай не было ежы ў хаце.

Мой ты, родны кут. Хто табе я? Мілы!?

Тут набыў ён моц, тут набраўся сілы.

Памятаеш, ведаеш, без наказаў.

Кожны подых твой – ацаніў адразу.

Ведаць цяпер будуць Коласа – паэта.

Не толькі ад народа, а для ўсяго света!

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-19

Зінаіда Камароўская:
Перш наперш ён паэт, але ён усё-такі і настаўнік, таму што ён настаўнічаў. Якуб Колас быў дэпутатам розных скліканняў. Колас быў акадэмікам, віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук, у тэрміналагічнай камісіі працаваў над слоўнікам.

Ёсть «Сымон-музыка» і «Новая зямля»,

А тут пачаў той, новы дзяржауны строй,

Малоць людзей ў зямлі сырой,

У Коласа душы зноў успыхне полымя.

І стане розных дум так шмат,

Як можа стаць злым ворагам Айчыны,

Ёй родны сын, брат, дачка ці сват.

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-22

Ірына Казловіч:
Сталін не пайшоў на карныя меры супраць народных паэтаў. Яны тады былі адзіныя – двое народных паэтаў. Не пайшоў магчыма таму, што тады рыхтавалася ўз’яднанне з заходняй і ўсходняй часткай Беларусі. І Сталін проста спалохаўся сваёй непапулярнасці ў заходняй Беларусі, адкуль быў родам, у прыватнасці, Якуб Колас.

Мастак бярэ ў аснову,

Мяне палову.

Другія 50 адсоткаў,

Міцкевіч малады.

З эксперыментам мы – на ты!

Цікава, як час вобраз нам прывычны

Змяняе. Ад маладосці. Крок за крокам.

Гледзячы на гэты вобраз, што можна расказаць пра чалавека?

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-25

Таісія Плісоўская, мастак:
Его лицо, его черты лица довольно мягкие и довольно поэтичные. Его взгляд, глаза говорят о том, што у него довольно богатое мышление и богатый внутренний мир. Мягкие черты лица говорят скорее о его мягкости и добросердечности.

Я чакаю маю зямлю.

Кожны подых яе – чакаю.

Толькі ведаць не магу.

Гэта постаць – мая ці другая!

Максім Сліж, СТБ:
Гэта тое, што застаецца, калі творчасць жыве ў душы, калі ты разумееш усё сэрцам. Калі ты разумееш, хто ты.

Зараз ціха ўспомняць людзі.

Зараз пойдуць творы гуляць.

Колас ведаў, что так і будзе.

Якуб ведаў, што трэба аддаць.

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-28

Міхась Міцкевіч, сын Якуба Коласа:
Самае галоўнае не тое, ці прыдуць да помніка. Трэба, как людзі чыталі, успаміналі, развівалі сваё бачанне аб тым ці другім пытанні жыцця.

Літары быць аднымі не могуть, бо яны не гучаць.

Толькі спрыяюць палёту тых птушак, што толькі маўчаць.

А іх у жыцці было шмат.

І колькі б не гаварылі.

Колас верыў, у шаха ёсць мат.

Кастусь знаў, і яго не прасілі.

Сказаць тое, але не думаць…

Чакаць іншага, чаго няма.

Ён народны паэт, ён глыба…

Голас тых, хто не лепіць з надрывам,

Пра магутныя скарбы царова двара.

Личность народного поэта Беларуси Якуба Коласа в стихах и воспоминаниях. Репортаж СТВ-31

Соф’я Міцкевіч:
Калі лета было дажджлівае, ён перажываў, што ўраджай будзе дрэнны. Увогуле такі зямны быў чалавек. Многія гавораць, што ён быў больш ашчадны, і я гэта гавару. І радня гэта гаворыць. Жыццё прывучыла сялянскае.

Ірына Казловіч:
Ён быў некапрызны чалавек, стравы ўжываў звычайныя, сялянскія. Вельмі любіў нацыянальныя сялянскія прысмакі. Дапамагаў сваёй сям’і. Чалавек у пэўным сэнсе любіў жыццё, любіў, зразумеў жыццё.

Зінаіда Камароўская:
Ён быў вельмі шчыры, адкрыты, сардэчны.

Пасля вайны людзям была патрэбна матэрыяльная падтрымка. У нас у музеі знаходзяцца вялікія кіпы пераводаў грошай. Калі да яго звярталіся, ён дапамагаў. Ён грашова дапамагаў нават незнаёмым людзям.