Канцэрт «Залатая калекцыя беларускай песні» прайшоў у Дзень пісьменства ў Полацку

Мабыць, мінавіта так напісаў бы Францыск Скарына пра наша песеннае свята. Мы можам толькі падзякаваць яму за прасвятленне і адзначыць Дзень пісьменства і беларускага кнігадрукавання ў Полацку на поўную моц. І каб было на поўную моц, мы працавалі, не пакладаючы рук.

Зоркі эстрады, танцавальныя калектывы праводзілі рэпетыцыю як на сцэне, так і за кулісамі і пакуль адны распяваліся, іншыя спяшаліся хутчэй даставіць вам полацкія навіны, быццам гарачыя піражкі.

Нягледзячы на дождж палачане і госці першай культурнай сталіцы Беларусі прыходзілі паглядзець нават на рэпетыцыю: праверку гуку, святла і сценаграфіі.