«Гэта тыя песні, якія вартыя, каб з іх рабілі каверы»: у Бабруйску з аншлагам прайшоў канцэрт «Залатой калекцыі беларускай песні»
Новости Беларуси. Концерт «Золотая коллекция белорусской песни» проходит в Бобруйске с аншлагом. В зрительном зале заняты все места. К слову, билеты были раскуплены буквально за считанные дни, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. И это не удивительно: почти в трёхчасовом шоу – десятки белорусских хитов на все времена. И всё это в новой аранжировке и новом исполнении как мэтров отечественной эстрады, так и популярных молодых исполнителей.
У касах бабруйскага Палаца мастацтваў квіткі на «Залатую калекцыю беларускай песні» скончыліся яшчэ два тыдні таму. Такога попыту тут не было даўно. У канцэртнай зале, якая ўмяшчае амаль тысячу глядачоў, гэтым вечарам няма свабодных месцаў.
Сёлета Бабруйск у афіцыйным статусе культурнай сталіцы Беларусі. І такі маштабны гастрольны тур проста не мог сюды не завітаць. Гараджане любяць беларускую песню.
Жана Пянькова, жыхар Бабруйска:
Я очень люблю белорусскую песню. Концерт очень хороший, долгожданный. Люблю белорусских артистов.
Аляксандра Аргунова, жыхар Бабруйска:
«А я лягу, прылягу», — как поет Ярмоленко, так никто не споет.
Дзянiс Малюгiн, жыхар Бабруйска:
Очень классный концерт, очень все понравилось. Великолепно!
Нiна Шынкарэнка, жыхар Бабруйска:
Мы очень ждали этот концерт. Конечно, спасибо! Это большое событие для города. Мне кажется, все жители будут очень довольны.
На сцэне калектывы і выканаўцы, якіх ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, куміры цэлых пакаленняў – Ядзвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка, Валерый Дайнэка, «Сябры», «Верасы», «Палац». Тры дзясяткі шлягераў, большасць з якіх сталі народнымі. Знаёмыя акорды і словы. Гэта нашы песні, песні з беларускай душой.
Алег Хаменка, салiст гурта «Палац»:
Безумоўна, што гэта тыя песні, якія вартыя таго, каб іх пераймалі, каб з іх рабілі каверы.
Леанiд Барткевiч, заслужаны артыст БССР:
Я очень благодарен «Столичному телевидению» за то, что они очень здорово, бережно относятся к песенной белорусской классике.
На працягу дзвюх гадзін зала спявала і падтрымлівала выканаўцаў апладысментамі. Свайго роду яднанне сцэны і залы. Па-асабліваму бабруйскі глядач сустрэў свайго земляка Руслана Аляхно. Вядомы спявак часта бывае на малой радзіме, але ўдзел у такім туры для яго выключны выпадак.
Руслан Аляхно, спявак:
Встреча с белорусским зрителем особенна, а сегодня вдвойне, потому что это Родина. Город Бобруйск – это город, в котором я родился и вырос.
Тэлеверсію канцэрта ў Бабруйску пакажа наш тэлеканал 17 чэрвеня. А сам маштабны музычны тур працягваецца. Напрацягу года «Залатая калекцыя беларускай песні» пабывае ў розных кутках краіны. На чарзе – Барысаў.