Дзень памяці Ефрасінні Полацкай: ушанаваць святую сабраліся паломнікі з усёй Беларусі
Новости Беларуси. День памяти преподобной Евфросинии Полоцкой 5 июня отмечает христианский мир. Основные события развернулись на малой родине первой женщины Беларуси, причисленной к лику святых, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
В храмах древнего Полоцка сегодня прошли божественные литургии. Состоялся и крестный ход к Спасо-Евфросиниевскому монастырю. Он объединил более тысячи паломников не только из Беларуси.
Анастасiя Бут, СТБ:
Яна нарадзілася ў сям’і полацкага князя. Але адмовілася ад тытула і багацця. Прадслава, гэта свецкае імя прападобнай Ефрасінні, таемна ад бацькоў пастрыглася ў манахіні. І свой шлях як нявеста Хрыста пачала менавіта тут, у Сафійскім саборы. Яго, дарэчы, пабудаваў яе дзед – Усяслаў Чарадзей.
Сёння гэта помнік архітэктуры ХІ-ХVIII стагоддзяў. У ім размяшчаецца музей і канцэртная зала. І только раз на год – 5 чэрвеня – сабор зноў ператвараецца ў дзеючы храм. Тут адбываецца ўрачыстая літургія ў памяць прападобнай Ефрасінні Полацкай. І адсюль штогод выпраўляецца самая вялікая колькасць удзельнікаў хроснага ходу.
Ніна Касцюк, верніца:
Мы приехали из Брестской епархии, группа паломников, чтобы побывать и принять участие в этом празднике. Это такой душевный подъем. Это такой живой источник для души. Не рассказать.
Лія Кухарэнка, верніца:
Когда приезжали, молились, прикладывались, просили. Потому что знаем: все от Господа, все от Матери Божьей и от святых. И от преподобной нашей матушки Евфросинии Полоцкой.
Яна і сёння дапамагае тым, хто верыць. Тысячы людзей едуць у Полацк, каб ёй пакланіцца. Заўсёды просяць аб самым патаемным.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел:
Она действительно в течение всех столетий, которые мы вспоминаем сегодня, она всегда была рядом с народом. И будем надеяться, что это будет всегда.
Першая жанчына ў Беларусі, якую далучылі да ліку святых. Па яе загадзе Лазар Богша зрабіў знакаміты крыж Ефрасінні Полацкай. Яна пабудавала Спаса-Прэабражэнскі жаночы манастыр, дзе перапісвала кнігі і навучала гэтаму манахінь. Пры апошніх археалагічных даследваннях тут адкрылі сенсацыйныя знаходкі.
Славіна Гаўрылава, загадчык Музея беларускага кнігадрукавання:
Калі у 2015-м годзе на тэрыторыі таго ж Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра праводзіліся раскопкі і была знойдзена пячатка, яе вывучэнне як раз дало падставу меркаваць, што і адзін прадмет, і другі сапраўды былі актавымі пячаткамі Ефрасінні Полацкай.
Сваім нашчадкам прападобная пакінула не толькі памяць, але і шмат культурных здабыткаў. Манастыры, храмы, фрэскі і, канешне, кнігі. Нездарма Дзень беларускага пісьменства ў верасні пройдзе менавіта ў Полацку.