Як мы памятаем са школы, бацька Якуба Коласа быў лясніком. Таму беларускі “песняр” з дзяцінства любіў хадзіць па грыбы ды ягады. Пісьменнік часта гуляў сярод хвой і марыў, каб і на яго ўласным кавалачкі замлі ўбудычыні раслі сосны. Так і атрымалася.
Гэтыя магутныя дрэвы, якія захаваліся па сённяшні дзень, калісьці натхнялі Якуба Коласа. Сярод хвой таксама можна пабачыць і яблані. Іх некалі пасадзіў класік каля хаты ў Мінску.
Якуб Колас ведаў, як сабіраць добры ўраджай не толькі яблакаў, але і іншых культур.
Якуб Колас быў не толькі добрым пісьменнікам, але і дбанным гаспадаром. Сярод прыгажосці, якую ён стварыў на ўласным участку, нярэдка пісаў новыя творы, якія і сёння не могуць нікога пакінуць абыякавым.