Вытворчасць канструкцый для метрабудаўнікоў павялічылі ў Пухавіцкім раёне

Актыўнае ўзвядзенне Мінскай і Маскоўскай падземкі дазволіла мясцоваму вопытна-эксперыментальнаму заводу атрымаць утрая больш заказаў.

Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску цюбінгаў для будаўніцтва танэляў. Толькі ад паставак у Маскву летась тут атрымалі 11 мільёнаў расійскіх рублёў. Гэта шостая частка ўсяго экспарту.

Значныя грашовыя паступленні дазволілі стварыць дадатковыя працоўныя месцы. Колькасць спецыялістаў павялічылася на чвэрць. Зараз на прадпрыемстве занятыя 125 чалавек. Завод загружаны поўнасцю. Работнікі працуюць ў тры змены, без выхадных і святаў, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».

Юрый Сугака, аператар-свярлоўшчык прадпрыемства:
И зарплата, и условия труда – в бригаде все отлично. Все хорошие ребята, все понимают, приходят на помощь. И руководство всегда идет навстречу, если что.

Аляксандр Валадзько, вядучы эканаміст прадпрыемства:
Загрузка увеличилась благодаря проведенной в 2006 году реконструкции предприятия, в основном литейного участка. Данная реконструкция позволила предприятию увеличить производительность более чем в три раза. С этого момента предприятие показало себя на российском рынке как крупного игрока.