Чатыры прадпрыемствы Міншчыны знайшлі новых уласнікаў

Праз аукцыёны інвестары набылі акцыі Барысаўскага завода «металіст», «Птушкафабрыкі Вяляцічы», маладзечанскага гандлёвага прадпрыемства і акцыянернага таварыства «паўночны Барысаў». Дзякуючы выгадным інвестыцыям бюджэт сталічнага рэгіёна папоўніўся амал на 50 мільярдаў рублёў. Прычым, стартавыя кошты пакетаў акцый некаторых прадпрыемстваў у выніку перавышаліся ў некалькі разоў. Між тым, новыя ўласнікі, паводле ўмоваў аукцыёна, акрамя мадэрнізацыі прадпрыемстваў, возьмуць на сябе і шэраг сацыяльных абавязкаў. Між тым, пошук эфектыўных уласнікаў для прадпрыемстваў сталічнага рэгёіна працягнецца. Да канца года на аукцыёны выставяць акцыі мінімум дзесятка прадпрыемстваў.

Другие новости рубрики

Все новости