У Старадарожскім раёне адбыўся злёт перадавікоў вытворчасцi

Па выніках работы за мінулы год узнагародзяць больш за 400 чалавек.

Найбольш прадстаўнічая дэлегацыя – аграрная. Сельгасвытворчасць у крызісны год стала адной з асноўных крыніц папаўнення мясцовага бюджэту. Летась тут сабралі рэкордны ураджай збожжа, значна палепшылі паказчыкі ў малочнай вытворчасці і жывёлагадоўлі.

Лепшых па прафесіі чакаюць грашовыя прэміі, дыпломы і падарункі.