Канькабежка Марына Зуева не змагла прабіцца ў фінал мас-старту на Алімпійскіх гульнях у Італіі, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».
У першым паўфінале беларуска не здолела набраць ачкоў на прамежкавых адсечках і перасекла фінішную рысу 11-й. У наступную стадыю выйшлі восем лепшых. Такім чынам, зямлячка завяршыла барацьбу на галоўных стартах чатырохгоддзя. Раней у Мілане яна замкнула шасцёрку мацнейшых на дыстанцыі пяць тысяч метраў і паказала 15-ты вынік на трох кіламетрах.





