Традыцыйна сярод лепшых – беларускія спартсмены заваявалі пяць медалёў у першы дзень другога этапа Кубка Расіі па плаванні, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».
Лідар жаночай каманды Аліна Змушко стала першай у заплыве на 50 метраў брасам, а Анастасія Куляшова хутчэй за ўсіх саперніц пераадолела такую ж дыстанцыю, толькі батэрфляем. Таксама Анастасія замкнула тройку мацнейшых на 100-мятроўцы на спіне. Прадстаўнікі нашай мужчынскай каманды двойчы падымаліся на п'едэстал – Ілля Шымановіч паказаў срэбраны вынік на сотні брасам, а Даніла Бохураў фінішаваў другім на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем.
У нядзелю, 22 лютага, барацьба за ўзнагароды спаборніцтваў працягнецца.




