Сталічнае «Юнацтва» датэрмінова заняло першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі. Падобнае дасягненне скарылася калектыву ў 13 раз у гісторыі, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».
Сталічнае «Юнацтва» датэрмінова заняло першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі. Падобнае дасягненне скарылася калектыву ў 13 раз у гісторыі, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».

Сёння падапечныя Сяргея Стася абыгралі «Дынама-Маладзечна». Мінчане актыўна ўступілі ў барацьбу і ўжо ў першым перыядзе забяспечылі сабе перавагу ў дзве шайбы, а ў другім устанавілі канчатковыя лічбы на табло 3:0. За пераможцаў вызначыліся Глеб Шкапцоў, Уладзіслаў Шыла і Уладзімір Роўба. «Юнацтва» з'яўляецца самай тытулаванай камандай у нашай краіне.
Сяргей Стась, галоўны трэнер ХК «Юнацтва»:
Хороший матч, «Молодечно» здорово начало. Мы выстояли эти первые 8-10 минут. Ребята правильно играли, хороший настрой был, самоотдача. Такой более упрощенный хоккей сегодня получился. Но вовремя забили, вовремя выстояли, когда нужно было, вратарь почистил. Несмотря на какие-то наши проблемы, ребята здорово себя проявили. Еще раз повторюсь, правильно сыграли. Любая команда хотела бы оказаться на первом месте в регулярке. Самые важные игры впереди – это плей-офф. Сегодня насладились, завтра мы должны это уже забыть.
У іншых супрацьстаяннях «Гомель» у серыі булітаў быў мацнейшы за «Лакаматыў», а «Маталург» саступіў «Віцебску».