Два буйныя факты незаконнай здабычы рыбы зафіксавалі прыродаахоўнікі Мядзельшчыны

Гэта адбылося на возеры Нарач і рацэ Нарачанка. Агульны ўрон — амаль 300 базавых велічыняў. 24 вугры, чатыры шчупакі і іншая рыба трапілі ў сеткі законапарушальнікаў. Ахвотнікаў лёгкай нажывы затрымалі «не адыходзячы ад касы». Абедзве справы перададзены ў суд. Злачынцам — не выблытацца.