«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?

Навіны Беларусі. Кніжныя навінкі, сустрэчы з пісьменнікамі і журналістамі, конкурс чытальнікаў вершаў і прэзентацыі праектаў – на працягу двух дзён наведвальнікаў Дня беларускага пісьменства ў Капылі чакае насычаная праграма, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ.

«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?-1

Што адбываецца зараз на свяце і чым запомніцца гэты дзень? Раскажа Вадзім Смаляк.

Вадзім Смаляк, карэспандэнт:
Дзень беларускага пісьменства-2021 стартаваў. Пакуль што неафіцыйна, афіцыйнае адкрыццё адбудзецца ў нядзелю, але ў суботу, 4 верасня, таксама хапае розных мерапрыемстваў.

«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?-4

Капыль змяніўся вельмі моцна: больш за 256 аб’ектаў аднавілі падчас падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства і таксама да абласных «Дажынак», якія адбудуцца вельмі хутка. Што горад змяніўся, заўважылі як мясцовыя жыхары, так і госці Капыльшчыны.

«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?-7

Мы из Минска. Вообще красивый, нам понравился городок – такой аккуратный, такие красивые дома. Понравится очень.

«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?-10

Усе такія радыя, усе давольныя. Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога.

«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?-13

У нас обновили полностью, капитальный ремонт сделали практически второй школы центральной. Она как бы самая старая у нас школа. Полностью город поменялся: тротуарные дорожки, велосипедные появились дорожки по кольцевой. То есть центр вообще изменился. Полностью все здания обновили фасады. Очень нравится то, то на пятиэтажных домах, вот как у нас спускаться, наших пісьменнікаў беларускіх портреты нарисовали – это очень красиво смотрится.

«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?-16

Працуюць дзясяткі інтэрактыўных пляцовак. Мы ўжо сталі сведкамі «Капыльскіх чытанняў». Гэта вельмі важнае мерапрыемства для ўсяго Капыля, таму што падчас гэтай канферэнцыі адкрываюцца невядомыя дагэтуль старонкі Капыльскай гісторыі.

«Увесь Капыль давольны, так красіва. Ніколі не было такога». Як сустракаюць Дзень пісьменства жыхары горада?-19

Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
28-е свята Дня беларускага пісьменства, які адбыўся ў многіх гарадах нашай краіны, раённых цэнтрах, яно ў першую чаргу для таго, каб падняць, каб звярнуць і паглядзець, якая духоўна-культурная спадчына, якое багацце нашай мовы, культуры, гісторыі ў кожным рэгіёне нашай краіны. Гэта сапраўды так. Але калі вы звернецеся да нашай нацыянальнай спадчыны, то вы ўбачыце, што гэта ў першую чаргу людзі. Гэта працаўнікі сяла, настаўнікі, наша творчая інтэлігенцыя – гэта, вядома, пісьменнікі, творцы. Сёння як раз на Капыльшчыне – гэта тая зямля, якая падарыла Беларусі дзясяткі апантаных людзей, пісьменнікаў.

Падрабязней у відэаматэрыяле.