Другі дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Як і напярэдадні, сёння, 21 лютага, участкі адкрыюцца апоўдні і прадоўжаць сваю работу да 19 гадзін, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Ужо вядомыя вынікі першага дня. Так, яўка грамадзян у цэлым па краіне склала 5,94 %. Больш за ўсё бюлетэняў атрымалі выбаршчыкі Магілёўскай вобласці – 6,67 %. Ранжыр па актыўнасці далей наступны: Мінская вобласць, сталіца, брэсцкі, віцебскі рэгіёны, Гомельская і Гродзенская вобласці.
Усяго па краіне ўтвораны 5 411 участкаў. Беларусы, якія пражываюць за мяжой, свой грамадзянскі доўг могуць выканаць толькі ў Мінску. Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да суботы ўключна. За яго ходам сочаць міжнародныя эксперты. Заўваг няма. Пачаў работу і грамадскі цэнтр, дзе акумулюецца інфармацыя ад больш чым 45 тысяч нацыянальных назіральнікаў. Электаральная кампанія праходзіць у штатным рэжыме – такую ацэнку агучыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі.