Начальнік Генштаба Беларусі назваў умовы для вываду расійскіх войскаў з краіны
Навіны Беларусі. Ваенныя аташэ з 20 краін сёння, 21 лютага, атрымалі вычарпальную інфармацыю аб новай Ваеннай дактрыне Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
У Мінску для іх правялі брыфінг, дзе агучылі асноўныя напрамкі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, колькі траціць краіна на армію, як ідзе яе мадэрнізацыя і міжнароднае супрацоўніцтва. У прыватнасці, па лініі АДКБ. Не засталося без увагі і пытанне прысутнасці расійскіх войскаў на нашай тэрыторыі, якія ўдзельнічалі ў вучэнні «Саюзная рашучасць».
Віктар Гулевіч, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Беларусі:
В связи с нарастанием военной активности у внешних границ Союзного государства и обострением ситуации на Донбассе президентами Республики Беларусь и Российской Федерации принято решение проверку сил реагирования Союзного государства продолжить.
Подразделения Вооруженных Сил России возвратятся в свои пункты постоянной дислокации только тогда, когда в этом появится объективная необходимость и когда мы это сами определим. Это сугубо наше внутреннее дело. В немалой степени это будет зависеть также и от наших западных коллег. Силы и средства, которые были размещены в Восточноевропейском регионе, в том числе вблизи государственной границы Республики Беларусь, являются одним из факторов, влияющих на дальнейшее развитие ситуации.
Поэтому Республика Беларусь вправе требовать отвода созданных группировок войск США и отдельных стран – членов НАТО от границ Республики Беларусь и Союзного государства и обеспечить контроль вывода войск мероприятиями верификации.
Сустрэчу з ваеннымі аташэ прымеркавалі да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. На ёй яшчэ раз было падкрэслена, што беларусы гатовыя ўносiць свой уклад у справу па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, аднаўленні парушаных сувязей і заўсёды адкрыты для такога роду ўзаемадзеяння.