«Кровь текла рекой». В восставшей из пепла деревни Пристань вспоминают страшные события 6 мая 1942 года

Три дня и три зимы до Победы. 75 лет назад в деревне Пристань Минской области немецкие захватчики расстреляли всех мужчин. Женщинам и детям чудом удалось спастись. Каждый год в день страшной трагедии местные жители вспоминают тех, кого не стало теплым летним днем.

Антаніна Сяргееўна ўсе 86 гадоў пражыла ў Прыстані. І той жудасны вясенні дзень, калі немцы расстралялі яе братоў помніць як сёння. Шостага мая, здаецца, і сонца свяціла тут па-іншаму.

«Кровь текла рекой». В восставшей из пепла деревни Пристань вспоминают страшные события 6 мая 1942 года-1

Антаніна Лагавік, жыхар вёскі Прыстань:
Ехали партизаны, отсюда – немцы. И стреляли. И убили одного немца партизаны. Они приехали, оцепили село, собрали всех 128 человек, мужчин. И молодых, и парней – всех поубивали. Страшно было. Кровь текла рекой.

На месцы растрэлу і сёння пустыр. На краі вёскі нібы і трава не расце.

Менавіта тут, на гэтым узгорку, 6 мая 1942 года і сабраліся жыхары вёскі Прыстань. Як ім тады сказалі, прыйшлі яны сюды на сход. Але пасля нямецкія акупанты дазволілі жанчынам і дзецям ісці да хаты. Яны пабеглі вось за гэты ўзгорак, а тут адчуліся стрэлы. Гэта нямецкія акупанты з кулямётаў растрэльвалі мужчын. Як кажуць сведкі, па гэтай дарозе цяклі сапраўдныя крывавыя рэкі. І яшчэ тыдзень нават каровы не маглі ісці па гэтай дарозе. Нібы штосьці адчувалі.

«Кровь текла рекой». В восставшей из пепла деревни Пристань вспоминают страшные события 6 мая 1942 года-4

А пасля выжыўшым прапанавалі ісці да хаты. Тых, хто паслухаўся і ўстаў, расстралялі ў спіну. Так у вёсцы засталося толькі чатыры мужчыны. Хаваць расстраляных забаранілі тры дні. Ды і не было з чаго зрабіць труну. Доскі прывозілі з суседняй вёскі знаёмыя. А кагосьці хавалі ў агульныя курганы.

Марыя Дзмітрыеўна жыла тады насупраць таго самага крывавага ўзгорка. Праз усё жыццё яна пранесла з сабой успамін пра тое, як бабуля крычала: «Хавайся».

«Кровь текла рекой». В восставшей из пепла деревни Пристань вспоминают страшные события 6 мая 1942 года-7

Марыя Зянькевіч, жыхар вёскі Прыстань:
Осталось четыре дома. Кто в окопы гранаты кидал, где кто был. Я убегала в кусты, баба убегала. Тоже была инвалид. Забирали все, что попало. Дома горели, кидали в окоп и зажигали. Страшно было.

А пасля, увосень, вёска зусім знікла. Немцы зноў прыйшлі, на гэты раз пасля сябе пакінулі толькі папялішча. Усе 100 хат былі спалены. Жанчыны з дзецьмі толькі цудам змаглі выратавацца.

Да вайны ў Прыстані стаяла 100 хат. Адразу пасля аднавілі толькі восем, але месца хапіла ўсім. Жылі, жартуюць, адной вялікай сям’ёй, і калі знаходзілі, што прыгатаваць, дык ні ад кога не хавалі. І пасля кожны год шостага мая збіраліся ўсе разам, каб прыйсці да помніка і пакласці кветкі.