«Залатацая калекцыя беларускай песні» – гэта сховішча музычных каштощнасцей гонару і новае гучанне знаёмых песен, што дапамагаюць крануць іншыя струны душы.
З дзяцінства Дарыя марыла праспяваць песню Тамары Раеўскай «Люблю цябе, Белая Русь». І вось на канцэрте ў Полацку твор прагучаў у харавой аранжыроўцы, так, як задумала спявачка.
Хваляваўся і дуэт сясцёр Груздзевых, якія удзельнічалі у канцэрте Залатая класіка беларускай песні ўпершыню. «Трэба дома бываць часцей» – калісьці нам раілі Данчык разам з Леанідам Барткевічам… а цяпер сёстры-блізняты.
Унесці нешта сваё ў песню вырашыў і гурт «Лас Вегас». Дзяўчаты прапанавалі эксперымент «правакацыйным хлопцам» і разам крэатыўна падыйшлі да выканання добра вядомай песні «Каханне». Аднак пад новай назвай «Скажы мне, Ганулька!»
Пра сардэчныя справы таксама спявала арт-гурт «Беларусы», але ж не да дзяўчыны, а да Радзімы. Параўнайце выкананне спевака і гурту, які прынёс ў песню новую афарбоўку.
Як жа ў беларускай Палестыне не узгадаць і першую святую жанчыну – Ефрасінню Полацкую!
У гонар пяцісотгоддзя беларускага кнігадрукавання са старонак кніг на сцэну канцэрта «Залатая калекцыя беларускай песні» сышлі творы Аркадзя Куляшова, Максіма Багдановіча, Станіслава Шушкевіча, Адама Русака і іншых класікаў літаратуры.
Зварот да мінулага хіта выклікае пачуццё настальгіі, а новыя хады падаўжаюць жыццё кампазіцыі.
Песня – гэта музыка душы, якая нараджаецца з самага сэрца і даруецца слухачам. І «Залатая калекцыя беларускай песні» даруе вам самае лепшае. Да сустрэчы у Гродна, Маладзечна і іншых гарадах!