Рамеснік з Стаўбцоў пляце кошыкі з сасновай дранкі. Паказваем, як ствараюцца шэдэўры

Калi трапiць у рукi натхнёнай асобы, стане вазай цi звычайным кошыкам на вясковым падворку: з сасновай дранкі можна стварыць усё, што заўгодна, было б крыху фантазii i жадання, бо гэты матэрыял дадзены самой маці-прыродай.  

Рамеснік з Стаўбцоў пляце кошыкі з сасновай дранкі. Паказваем, як ствараюцца шэдэўры-1

Навукоўцамi даўно адкрыта, што пляценне – адно з самых старажытных заняткаў чалавека, яно ранейшае нават за ганчарства.  

На Стаўбцоўшчыну прыйшло з далёкай Італіі, дзякуючы аднаму салдату, які пераняў замежную практыку пляцення кошыкаў і прывёз гэты сакрэт на радзіму. Але старанна хаваў сваю тайну. 

Рамеснік з Стаўбцоў пляце кошыкі з сасновай дранкі. Паказваем, як ствараюцца шэдэўры-4

Аліна Халявінская, рамеснік, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці:  
Быў у іх пастушок, залез пад ложак пастушок і паглядзеў, як ён робіць гэтую карзінку, некалькі вечароў прабыў пад гэтым ложкам, і вось пасля пачалася навука, сам пака навучыўся.  

Рамеснік з Стаўбцоў пляце кошыкі з сасновай дранкі. Паказваем, як ствараюцца шэдэўры-7

Яе залатыя рукі сплялі тысячы кошыкаў, звяркоў і кветак. Аліна Антонаўна Халявінская – заслужаны майстар са Стоўбцаў, якая працягвае самабытнае, менавіта стаўбцоўскае пляценне з сасновай дранкі. 24 гады працавала выкладчыкам народнай творчасці ў мясцовай школе. 

Рамеснік з Стаўбцоў пляце кошыкі з сасновай дранкі. Паказваем, як ствараюцца шэдэўры-10

Вяла гурткі, народныя студыі, працавала ў этнакласе. 
Імкнулася прывіць дзецям любоў да Айчыны, гісторыі і культуры роднага краю.  

Аліна Халявінская: 
Спачатку я займалася ікебанамі, пасля саломкай, пляла паясы, вышывала і брала, як бы сказаць, ад жыцця тое, што падуладна маім рукам. І вось падумала, што патрэбна нам займацца карзінкамі. Ну і плацем карзінкі вось ужо гадоў 10 напэўна

Рамеснік з Стаўбцоў пляце кошыкі з сасновай дранкі. Паказваем, як ствараюцца шэдэўры-13

Як стварюцца кошыкі з сасновай дранкі? Даведаецеся, паглядзеўшы відэаматэрыял.